бясколернае крышталічнае рэчыва з моцным характэрным пахам, якое здабываюць з камфараносных раслін; выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ка́мфара́ж., фарм. камфара́, ка́мфора
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
camphor
[ˈkæmfər]
n.
камфо́раf.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
камфара́фарм. ка́мфара́, -ры́ж., камфо́ра, -ры ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́парыццасов.
1. вы́париться;
бялі́зна ~рылася — бельё вы́парилось;
в. ў ла́зні — вы́париться в ба́не;
2. испари́ться, вы́париться;
камфо́ра ~рылася — камфара́ испари́лась
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Кампор у выразе: «як кампор у вадзе» (стаўб.З нар. сл.), кампора ’камфара’ (слонім.Арх. Бяльк.; Сержп. Прымхі), літарат. камфараt камфара і камфора (ТСБМ). Апошняе слова і лыял. кампора запазычаны з польск.kamfora ’тс’. Гл. таксама ст.-бел.камфоръ ’тс’ (XVI ст.) < ст.-польск.kam- рог < с.-лац.camphora ’тс’; параўн. таксама zniknął (przepadł) jak kamfora. Іншыя літар. словы з рус.камфара, камфоре, якія з італ.сапрога < н.-грэч.κάμφορα ’тс’. Канчатковай крыніцай з’яўляецца ст.-інд.karpūra ’дрэва, Сіnnamonum camphora’ (Літ-py гл. Слаўскі, 2, 36, 37; Фасмер, 2, 176).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АПТЫ́ЧНАЯ АКТЫ́ЎНАСЦЬ,
здольнасць актыўнага асяроддзя выклікаць вярчэнне плоскасці палярызацыі святла, што праз яго праходзіць. Натуральная аптычная актыўнасць абумоўлена несіметрычнай будовай малекул рэчываў (цукар, камфора, вінная кіслата і інш.; гл.Аптычная ізамерыя) або выклікана спецыфічнай арыентацыяй малекул (іонаў) у элементарных ячэйках крышталёў (кварц, кінавар і інш.). Крышталі такіх рэчываў не маюць пунктаў, восяў і плоскасцяў сіметрыі, заўсёды існуюць у 2 люстраных формах — правай і левай (гл.Энантыямарфізм). Штучная аптычная актыўнасць выяўляецца ў выніку вонкавых уздзеянняў, напр., магн. поля (гл.Фарадэя эфект). Аптычная актыўнасць вымяраецца з дапамогай палярыметраў, цукрамераў, спектрапалярыметраў і інш. На аснове аптычнай актыўнасці ў малекулярнай фізіцы і хіміі распрацаваны метады даследавання прасторавай структуры малекул, палімераў, крышталёў, унутры- і міжмалекулярных узаемадзеянняў.