Разма́хірыць (разма́хириць) ’змарнатравіць’ (Нас.), ма́хириць ’хлусіць, ашукваць’, рус. дыял. ма́хир ’падманшчык, ашуканец’. Паводле Фасмера (2, 585) з нова-в.-ням. Macherкамбінатар, дзялец’, магчыма, праз ідыш macher, параўн. шахер‑махер (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Mcher m -s, -

1) вытво́рца

2) дзяло́к, камбіна́тар

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ма́хар, ма́хер, ма́хір, ма́хер у выразе шахер‑махер ’хлус, ашуканец’ (Шат., Касп., Нас.) запазычана з ідыш macher, якое з новав.-ням. Macherкамбінатар, дзялец’ (Вінэр, ЖСт, 1895, 1, 64; Карскі, О языке, 173). Сюды ж ма́хірыць ’хлусіць, маніць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kombinator

м.

1. камбінатар; махляр; спрытнюга; дзялок;

2. спарт. удзельнік двубор’я

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Promter m -s, -

1) арганіза́тар, ме́неджэр у прафесіяна́льным спорце

2) разм. дзяло́к, дзяля́га, заправі́ла, камбіна́тар

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прые́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Які прыносіць задавальненне, радасць. Прыемная навіна. Прыемны ўспамін. Прыемны пах. □ У цёплыя дні Міколка лазіў з бацькам у рэчку і мацаў ракаў. Да чаго ж прыемны занятак. Лынькоў. Раптам пакой напаўняе ціхі-ціхі, але такі прыемны, кранаючы спеў калыханкі. Шамякін. Прыемная зморанасць разлівалася па жылах смачным дрымотным пітвом. Бядуля. / у знач. наз. прые́мнае, ‑ага, н. Чалавеку заўсёды хочацца думаць аб прыемным, хай нават прыемнага адна кропля. Каршукоў.

2. Які выклікае сімпатыю, прыхільнасць; прывабны. У .. [старшыні] прыемны адкрыты твар, шчыры пагляд, лагодны голас. Ваданосаў. Гэты круцель і камбінатар быў на першы погляд чалавек прыемны. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхло́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. каго-што і па чым. Хлопнуць далонню па чым‑н. Прыхлопнуць рукой па калене. □ Антон адсунуў пачак ад сябе, прыхлопнуў яго рукою. Савіцкі. // Хлопнуўшы, забіць. Гук звінеў на адной ноце, як камар, што ўляціць цёплай ноччу ў пакой і гудзе над галавой, пакуль не прыхлопнеш яго далонню. Даніленка.

2. што. Разм. Зачыніць гучна, са стукам. Прыхлопнуць дзверы.

3. каго-што. Хлопнуўшы, заціснуць; прышчаміць. — А хіба ты не ведаеш. Прыхлопнулі, як тых пацукоў у пастцы, і мусім сядзець, падцяўшы хвасты. Сабаленка.

4. каго. Разм. Забіць (часцей выстралам). — Завадатар .. шайкі, мусіць, вопытны камбінатар і мае шырокія сувязі. Зрабіце так, каб і камар носа не падтачыў. Прыхлопнем яго адным стрэлам. Даніленка.

5. перан.; што. Разм. Спыніць існаванне, дзейнасць чаго‑н. — Што, прыхлопнуў мо хто без мяне ваша прадпрыемства? — пытаецца ўчастковы зноў. — Не, усё, як кажуць, у ажуры. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашуканец, падманшчык, манюка, махляр, круцель, жулік, шэльма, лотра, прайдзісвет, прайдоха, праныра, пралаза, хітрэц, хітрун, спрытнюга, машэннік, чмут, сімулянт, аферыст, авантурыст, камбінатар, шарлатан, шулер

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)