Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
каіні́т, ‑у, М ‑ніце, м.
Мінерал з групы складаных сульфатаў, з якога атрымліваюць калійныя ўгнаенні.
[Ад грэч. kainos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калі́йныхім. Káli-, kálihaltig;
калі́йнае ўгнае́нне Kálidünger m -s, -;
калі́йныя со́лі Kálisalze pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
«Беларуськалій», камбінат 12/16, 297, гл. Салігорскія калійныя камбінаты
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
утры́мліваць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да утрымаць 1.
утры́мліваць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да утрымаць 2.
2.(1і2ас.неўжыв.). Мець у сваім складзе. Калійныя ўгнаенні ўтрымліваюць хлор. □ — Шмат карысці дае чалавеку кара яліны, — працягваў сын.. — Яна ўтрымлівае таніды, з якіх здабываюць дубільныя экстракты.Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карналі́т
[ням. Karnallit, ад R. Carnall = прозвішча ням. геолага (1804—1874) + гр. lithos = камень]
мінерал класа хларыдаў, пераважна белага колеру або бясколерны, з якога атрымліваюць калійныя солі, магній.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КА́ЛІЙ (лац. Kalium),
K, хімічны элемент I групы перыяд. сістэмы, ат. н. 19, ат. м. 39,0983, належыць да шчолачных металаў. Прыродны складаецца з 2 стабільных ізатопаў 39K (93,259%), 41K (6,729%) і радыеактыўнага 40K. У зямной кары 2,41% па масе, трапляецца толькі ў выглядзе злучэнняў (гл.Калійныя солі). Найважнейшы пажыўны элемент для раслін (гл.Калійныя ўгнаенні). Адкрыты ў 1807 англ. хімікам Г.Дэві, назва ад араб. аль-калі — паташ.
Мяккі серабрыста-белы метал, tm 63,51 °C, шчыльн. 862,9 кг/м³. Хімічна вельмі актыўны. З вадой і разбаўленымі к-тамі ўзаемадзейнічае з выбухам і загараннем. Лёгка ўзаемадзейнічае з кіслародам паветра (утварае аксід K2O, пераксід K2O2, надпераксід KO2), галагенамі, пры награванні — з вадародам, халькагенамі, фосфарам, графітам (гл.Калію злучэнні). Не ўзаемадзейнічае з азотам. Захоўваюць пад слоем абязводжанай газы ці мінер. масла. Атрымліваюць узаемадзеяннем метал. натрыю з расплавам калію гідраксіду ці хларыду KCl, электролізам расплаву KCl ці карбанату K2CO3. Выкарыстоўваюць як матэрыял электродаў у хім. крыніцах току, як гетэр у вакуумных радыёлямпах, сплаў К. і натрыю — як цепланосьбіт у ядз. рэактарах. Пры кантакце выклікае моцныя апёкі скуры і слепату.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускі калійны камбінат «Беларуськалій» 11/162; 12/693, гл. Салігорскія калійныя камбінаты
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АЛУНІ́ТАВАЯ РУДА́,
прыроднае мінер. ўтварэнне, якое складаецца з алуніту (30—55%), кварцу, халцэдону і апалу (разам 40—50%), гліністых мінералаў (каалініт) і прымесяў вокіслаў жалеза, ільменіту, цыркону і інш. Шчыльная масіўная парода (каля 2,7 г/см³). Фарміруецца ў абласцях маладога вулканізму. Комплексная сыравіна: атрымліваюць гліназём, сульфат калію (калійныя ўгнаенні), серную кіслату, ванадый, галій. Здабываюць звычайна адкрытым спосабам. Радовішчы ў Расіі, Азербайджане, на З Украіны, у ЗША, Кітаі, Аўстраліі, Іране, Мексіцы, Італіі, Індыі і інш.