ало́вак, ало́ўка, мн. ало́ўкі, ало́ўкаў, м.

Прылада для пісьма, малявання, чарчэння — тонкая палачка графіту або сухой фарбы ў драўлянай, пластыкавай, металічнай і інш. абалонцы.

Каляровыя алоўкі.

|| прым. ало́ўкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ало́вак, алоўка, м.

Тое, што і карандаш. Чорны аловак. Хімічны аловак. Каляровыя алоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мулінэ́, нескл., н.

Баваўняныя або віскозныя штапельныя каляровыя ніткі для вышывання. Вышываць мулінэ.

[Ад фр. mouliner — сукаць шоўк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

феерве́рк, -у, мн. -і, -аў, м.

Каляровыя агні ў паветры, якія атрымліваюцца пры спальванні разнастайных парахавых сумесей у час розных свят, урачыстасцей і пад.

Святочны ф.

Ф. слоў (перан.: пралішняе мнагаслоўе).

|| прым. феерве́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каляро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Афарбаваны ў які‑н. колер, не чорны і не белы. Каляровае шкло. Каляровыя алоўкі. □ Каляровыя палосы перасякалі неба з захаду на ўсход. На поўдні яны былі яскрава-чырвонымі, над галавою — нейкія жоўтыя. Шамякін. // Рознакаляровы. Каляровы фільм. Каляровая лінагравюра. □ Пярэстая панарама горада, раскінута, як каляровы бухарскі халат. Бядуля. То незвычайную медную гайку прывязе бацька, то фарфоравы ізалятар, .. а то проста, каменьчыкаў розных, каляровых. Лынькоў.

2. Не белы, з чорнай або жоўтай скурай (пра людзей). Каляровае насельніцтва. Каляровыя народы.

3. Які мае адносіны да вытворчасці ўсіх металаў, акрамя жалеза. Каляровая металургія.

•••

Каляровыя металы гл. метал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бі́сер, -у, м., зб.

Дробныя шкляныя або металічныя каляровыя пацеркі, якія ўжыв. для расшыўкі адзення або для рукадзелля.

Вышываць бісерам.

Сыпаць бісер перад свіннямі — дарэмна гаварыць аб чым-н. ці даказваць што-н. невуку.

|| прым. бі́серны, -ая, -ае.

Б. почырк (перан.: вельмі дробны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Самацветы, гл. Каштоўныя і каляровыя вырабныя камяні

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Піжа́сты ’пярэсты’ (Сцяшк. Сл.), ’пра сукенку ў вялікія каляровыя палосы ці плямы’ (Варл.). З польск. pierzasty ’падобны да пер’я’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каляро́вы, -ая, -ае.

1. Які афарбаваны або мае які-н. колер ці колеры (акрамя чорнага і белага).

Каляровае шкло.

Каляровыя металы (усе металы, акрамя жалеза і яго сплаваў). К. фільм.

2. Пра людзей, якія належаць не да белай расы.

Каляровае насельніцтва.

|| наз. каляро́васць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шатла́ндка 1,

гл. шатландцы.

шатла́ндка 2, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Тканіна ў каляровыя клеткі. Рукі [Хімы] перабіралі далей квяцісты сацін, васільков[ы] дыяганаль, клятчатую шатландку, сіні корт... Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)