Спец. Непразрыстае каляровае шкло, якое выкарыстоўваецца для мазаічных работ. Варыць смальту.//зб. Кубікі, пласцінкі з гэтага шкла. Карціна са смальты.
[Ад іт. smalto — эмаль, глазура.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУДАЎНІ́ЧАЕ ШКЛО,
вырабы са шкла, якія выкарыстоўваюцца для шклення светлавых праёмаў, на празрыстыя і паўпразрыстыя перагародкі, вонкавую і ўнутр. абліцоўку збудаванняў і інш. Бывае ліставое звычайнае (аконнае, вітрыннае), спец. (увіёлевае, цеплапаглынальнае, арміраванае) і дэкар. (узорыстае, каляровае), прафіляванае (швелернае, каробчатае, трубчастае) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэлеба́чанне, ‑я, н.
1. Перадача на адлегласць рухомых відарысаў пры дапамозе радыёэлектронных устройстваў. Каляровае тэлебачанне. Чорна-белае тэлебачанне.
2. Галіна радыётэхнікі, якая даследуе і распрацоўвае тэхнічныя спосабы перадачы відарысаў на адлегласць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́дуга, ‑і, ДМ ‑дузе, ж.
Тое, што і вясёлка. Над возерам перакінула сваё каляровае каромысла радуга, але вясёлы, бліскучы грыбны дожджык усё яшчэ ішоў.В. Вольскі.Стала радуга, як арка, У блакіце.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цветно́й
1. каляро́вы;
цветно́е кино́каляро́вае кіно́;
цветны́е мета́ллы каляро́выя мета́лы;
2. квяці́сты;
цветна́я капу́ста квяці́стая капу́ста.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КАЛЯРО́ВЫ ЗРОК,
здольнасць вока ўспрымаць колер аб’ектаў: распазнаваць адрозненні ў спектральным складзе бачных выпрамяненняў. Важны кампанент зрокавай арыентацыі. Уласцівы насякомым, ракападобным, земнаводным, птушкам, прыматам, чалавеку і інш. Адсутнічае ў начных жывёл. Абумоўлены наяўнасцю ў сятчатцы розных тыпаў фотарэцэптараў (2—3, часам болей) з рознымі святлоадчувальнымі пігментамі. У чалавека каляровае адчуванне ўзнікае пры ўзбуджэнні 3 тыпаў колбачак, якія ўспрымаюць сіні, зялёны і чырв. колеры. Рэгулюецца цэнтр. і перыферычнымі кампанентамі зрокавай сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каляро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Афарбаваны ў які‑н. колер, не чорны і не белы. Каляровае шкло. Каляровыя алоўкі. □ Каляровыя палосы перасякалі неба з захаду на ўсход. На поўдні яны былі яскрава-чырвонымі, над галавою — нейкія жоўтыя.Шамякін.// Рознакаляровы. Каляровы фільм. Каляровая лінагравюра. □ Пярэстая панарама горада, раскінута, як каляровы бухарскі халат.Бядуля.То незвычайную медную гайку прывязе бацька, то фарфоравы ізалятар, .. а то проста, каменьчыкаў розных, каляровых.Лынькоў.
2. Не белы, з чорнай або жоўтай скурай (пра людзей). Каляровае насельніцтва. Каляровыя народы.
3. Які мае адносіны да вытворчасці ўсіх металаў, акрамя жалеза. Каляровая металургія.
•••
Каляровыя металыгл. метал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сма́льта
(ням. Smalte, ад іт. smalto = эмаль, глазура)
каляровае непразрыстае шкло ў выглядзе кубікаў або пласцінак, якое выкарыстоўваецца для мазаічных работ.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАГІЛЁЎСКІ ЗАВО́Д «ЭЛЕКТРАРУХАВІ́К».
Створаны ў 1958 у Магілёве на базе металаапр. камбіната (працаваў з 1945, вырабляў буд. і мэблевую фурнітуру, прадметы хатняга ўжытку, з 1950 электрарухавікі). У 1958, 1966 і 1973 уведзены новыя вытв. карпусы. Прадпрыемства складаецца з 3 асн. вытв-сцей: па вырабе электрарухавікоў, тавараў нар. спажывання і загатовак, а таксама дапаможных цэхаў і ўчасткаў. Асн. прадукцыя (1999): трохфазныя і аднафазныя асінхронныя электрарухавікі магутнасцю ад 0,15 да 11 кВт, быт. заточныя станкі, быт. электрапомпы, электрасокавыціскалкі, дзвярныя электразванкі, каляровае і пластмасавае ліццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАВУ́САВА-ПЯТРО́ЎСКАЯ (Таццяна Паўлаўна) (н. 29.9.1950, Мінск),
бел. мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-мастацкі ін-т (1972). Працуе пераважна ў галіне маст. ткацтва. Творчасць характарызуецца пошукамі выяўленчых магчымасцяў тэкстылю. Асн. работы: дэкар. тканіны «Святочная» (1972), «Натхненне» (1983), габелен-заслона «Нараджэнне планеты кветак» (1978), трыптыхі «Вясна» (1984), «Азёрны» (1986), дыптых «Каляровае паветра» (1988), габелен-скульптура «Лялька» (1989), габелены «А калі б магла» (1990), «Рэльефная кампазіцыя» (1991), «Кантрасты» (1995). Стварае ўзоры вырабаў для маст. прам-сці (абрусы, дарожкі, сурвэткі). Працуе таксама ў галіне пастэлі і малюнка.