Кале́на1 ’частка нагі, дзе злучаюцца бядровыя і галёначныя косці; месца згібу нагі’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., КЭС; КЭС, лаг., Мат. Гом., Нас., Сержп., Сержп. Грам., Радч., Сл. паўн.-зах., Сцяшк. МГ, ТС, Шат., Яруш.), ’частка адзення, якая прыкрывае гэту частку нагі’ (ТСБМ, Нас.), калені ’нага ад каленнага сустава да таза’ (ТСБМ), ’сустаў пальца рукі’ (Сл. паўн.-зах.), ’вугал згібу, павароту ракі’ (ТСБМ; віц., Нар. сл.; ТС, Яшк.), ’лука’ (Сл. паўн.-зах.; дэфініцыя выклікае сумненне, параўн. ілюстрацыю: «Калена ля ракі, там коні ходзяць», с. 373, відавочна, што тут хутчэй ’паварот’, ’месца на павароце’), ’вір, глыбокае месца на павароце ракі’ (там жа), ’патаўшчэнне на чароціне ці саломіне’ (КЭС, лаг., Мат. Гом., Сцяшк. МГ), каленца ’тс’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), каленка ’тс’ (Нас.), ’сустаў на пальцы рукі’ (рас., Шатал.), калена ’асобная частка, закончаны матыў у музычным творы’ (ТСБМ, Шат.), ’фігура кадрылі’ (ТСБМ, Мат. Гом.), ’пакаленне ў радаслоўнай’ (ТСБМ), ’род, саслоўе’ (Сл. паўн.-зах.). Сюды таксама выразы лысы, як калена (Сл. паўн.-зах.), даць каленца ’ўдарыць каленам ззаду’, сесці на каленцах ’сесці, сагнуўшы ногі ў каленях’ (ТС). Укр. колінокаленны сустаў’, ’род’, ’пакаленне’, ’згіб (ракі і да т. п.)’, ’пераход голаса ў песні’, харк. колінце ’патаўшчэнне, каленца ў сцябліне’, у лемкаў яшчэ колінця ’суставы пальцаў’, звяртае на сябе ўвагу і колінчити ’біць (каленам?), рус. смал. коленки ’патаўшчэнні саломіны’, арханг. коленко ’каленца, згіб’, літар. і дыял. коленокаленны сустаў’, ’паварот ракі і да т. п.’, як спецыфічна дыялектныя СРНГ адзначае ’змяненне матыву, пераход (у песні), куплет; асобная частка ў танцы «лайце»’, ’сям’я, род’. Зах.-слав.: польск. kolanoкаленны сустаў’, ’паварот ракі’, ’згіб грубы’, ’каленца ў сцябліне травы’ (звычайна kolanko, з XVI ст.; Слаўскі (2, 342) звяртае ўвагу па дакладны семантычны адпаведнік у лац. мове: geniculum ’тс’, genú ’калена’ і літ.: kelùkas ’каленца’, kelỹs ’калена’), н.-луж. kólenoкаленны сустаў’, в.-луж. koleno ’тс’, ’згіб’, палаб. tʼülʼónкаленны сустаў’, чэш. kolenoкаленны сустаў’, ’згіб’, ’каленца (саломіны)’, ’пакаленне, род’, славац. koleno (у падобных значэннях), славен. kolę́noкаленны сустаў’, ’згіб’, ’пакаленне’, ’каленца (саломіны)’, серб.-харв. ко̀ленокаленны сустаў’, ’род, пакаленне’, ’парод’, ёсць і значэнне, адэкватнае рус. колено жаночае і мужчынскае ’пол, жаночае і мужчынскае пакаленне’, ’каленца (у саломіне)’ koljence, макед. коленокаленны сустаў’, ’згіб’, ’род’, ’пакаленне’, коленце ’згіб’, балг. колянокаленны сустаў’, ’род’, ’абшчына’, ’патоўшчаная частка сцябліны’, дыял. коленце ’каленца (у саломіне)’. Слав. адпаведнікі дазваляюць рэканструяваць прасл. kolěno, наконт значэння цяжка меркаваць, якія з прыведзеных славянскіх сапраўды даўнія, якія вынік натуральнага развіцця значэння. Даўнія семантычныя паралелі (лац. genuкаленны сустаў’ і ’род, племя’, адпаведна с.-грэч. γόνυ и γένος) дазваляюць сцвярджаць, што такое значэнне можа быць старым. Што датычыць словаўтварэння, відаць, можна выдзеліць суфікс ‑ěno (Слаўскі, 2, 342, прыводзіць як структурны адпаведнік прасл. polěno і як паралель да kolěno літ. kelénas ’калена’). Аснову слав. лексемы параўноўваюць з літ. kelỹs ’калена’, лат. celis ’тс’. Не выключана, што з іншых і.-е. адпаведнікаў сюды сапраўды адносіцца грэч. κῶλον ’член’, κωλήν ’сцегнавая косць; плечавая косць’, κώληψкаленны сустаў’ гл. Слаўскі, там жа; Фасмер, 2, 289. Далей сюды ж адносяць і член (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суста́ў, -та́ва м. суста́в;

кале́нны с. — коле́нный суста́в;

а́вы па́льцаў — суста́вы па́льцев

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Knegelenk

n -(e)s, -e кале́нны суста́ў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

суста́ў м анат Gelnk n -es, -e;

кале́нны суста́ў Knegelenk n;

нерухо́масць суста́ваў мед Gelnkstarre f ß

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кале́нчаты

1. тэх Knie-, gekröpft, wnk(e)lig;

кале́нчаты вал Krbelwelle f -, -n, gekröpfte Wlle;

кале́нчаты рыча́г Knehebel m -s, -;

2. бат kntig;

3. гл каленны

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ball1 [bɔ:l] n.

1. мяч, мя́чык;

a tennis ball тэ́нісны мя́чык;

kick the ball about ганя́ць мяч

2. шар;

The Earth is a ball. Зямля – гэта шар;

a ball of cotton ва́тны ша́рык

3. sport кідо́к, уда́р (мячом)

4. закру́гленая ча́стка (чаго-н.);

the ball of the eye anat. во́чны я́блык;

the ball of the knee anat. кале́нны суста́ў

get/set/start the ball rolling пача́ць яку́ю-н. спра́ву;

play ball (with smb.) infml супрацо́ўнічаць (з кім-н.); падтры́мліваць до́брыя стасу́нкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)