Калама́ніца ’чарнільніца’ (ваўк., Сцяшк.). Нельга выключыць памылковага запісу каламарніца або каламажніца. Менш верагодна дапускаць спрашчэнне групы зычных, паколькі пазіцыя тут даволі тыповая і ў іншых адпаведных выпадках спрашчэння не назіраецца. Або, магчыма, тут было фармальнае збліжэнне лексем каламажка, каламазь і каланіца? Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калыма́га ’даўнейшая карэта з высока размешчаным кузавам’ (ТСБМ), ’калёсы’ (ТСБМ; карм., Мат. Гом.); як прыклад да адказу на пытанне «Павозка для агульных работ» прыводзіцца ў Інстр. I. Што датычыць лексемы ў ТСБМ, гэта відавочнае «слоўнікавае» запазычанне; адносна паходжання калымага ’калёсы’ гл. каламажка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таранта́с ’дарожная павозка на чатырох колах, звычайна крытая; каламажка’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’вялікі воз для перавозкі сена і снапоў’ (Касп.; в.-дзв., Шатал.), ’чатырохкалёсная гаспадарчая павозка’ (в.-дзв., паст., брасл., лудз., глыб., Сл. ПЗБ). Укр., рус. таранта́с, польск., чэш., славац. tarantas, славен. tarantás, серб.-харв. тарантас, балг. таранта́с. Магчыма, цюркізм, параўн. тат. тарантас ’тс’ (ЕСУМ, 5, 519). У якасці вытворнай асновы называлася таксама рус. таранти́ть ’трашчаць, стракатаць’, тарато́рить ’трашчаць’ (Гараеў, 360). На магчымае гукапераймальнае паходжанне ўказвае Фасмер (4, 22), параўноўваючы з таратайка (гл.) пры наяўнасці ў апошняга значэння ’балбатун’. Параўн. таранта, таранда, гл. Ластоўскі для рус. таранта́с ’павозка на доўгіх зыбучых планках’ прыводзіць уласныя адпаведнікі зы́баўка, го́йдаўка (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Wgen

m -s, -

1) паво́зка, воз, калама́жка

2) (аўта)машы́на, аўтамабі́ль

der ~ liegt gut auf der Strße — у машы́ны пла́ўны ход

den ~ führen — вадзі́ць машы́ну [аўтамабі́ль], кірава́ць машы́най

3) ваго́н

geplsterter ~ — мя́ккі ваго́н

4) астр:

der Grße ~ — Вялі́кая Мядзве́дзіца, разм. Вялі́кі Воз

der Kline ~ — Мала́я Мядзве́дзіца, разм. Малы́ Воз

◊ die Pfrde hnter den Wgen spnnen — ≅ пачына́ць не з таго́ канца́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

павозка, воз, падвода, фурманка, калёсы, драбіны, параконка; дрында, калымага (разм.); калясніца (уст.) / для перавозкі людзей: каляска, пралётка, брычка, каламажка, двуколка, карэта, экіпаж, дыліжанс, кабрыялет, фаэтон, ландо, шарабан, рыдван, дрожкі; таратайка (разм.); лінейка (уст.) / для перавозкі грузаў: фургон, арба, мажара, кары, мары; фура (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)