Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАСЦЯ́НКА,
сакавіты плод раслін з рэзкай дыферэнцыяцыяй слаёў каляплодніка. Мае ў сабе тонкі скурысты пазаплоднік, сакавіты міжплоднік і адраўнелы ўнутрыплоднік (эндакарпій), які ўтварае костачку, дзе знаходзіцца семя. Аднакасцянка ў вішні, слівы, міндаля, шматкасцянка ў малін, ажын, крушыны (іх плод складаецца з многіх дробных К., якія знаходзяцца на агульным кветаложы). Вядомы сухія К. са скурыстым (міндаль, грэцкі арэх) ці валакністым (какосаваяпальма) міжплоднікам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
coco
[ˈkoʊkoʊ]1.
n.
1) како́саваяпа́льма
2) како́савы гарэ́х
2.
adj.
како́савы
cocoa butter — како́савы але́й
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
НО́ВАЯ ІРЛА́НДЫЯ (New Ireland),
вулканічны востраў у Ціхім ак., у Бісмарка архіпелагу. Тэр. Папуа—Новая Гвінея. 8,6 тыс.км². Нас. (з прылеглымі астравамі) 87 тыс.чал. (1990). Горныя масівы выш. да 2150 м акаймаваныя берагавымі нізінамі. Клімат гарачы, вільготны. Сярэднія месячныя т-ры 25—28 °C. Ападкаў больш за 2000 мм за год. Вільготныя экватарыяльныя лясы. Асн. культура — какосаваяпальма. Гал. горад і порт — Кавіенг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
како́с
(парт. cocos, мн. ад сосо)
1) тое, што і какосаваяпальма;
2) какосавы арэх, плод какосавай пальмы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КЕ́РАЛА,
штат на ПдЗ Індыі, на ўзбярэжжы Аравійскага мора. Пл. 39 тыс.км². Нас. 29,1 млн.чал. (1993), пераважна народ малаялі. Адм. ц. — г. Трывандрам. Большую ч. штата займае нізінны Малабарскі бераг. На У — схілы гор Кардамонавых і Анаймуды. Клімат трапічны мусонны. Вільготны сезон з крас. да лістапада, ападкаў да 3 тыс.мм за год. К. — аграрны штат. Гал. культуры — какосаваяпальма (каля 70% насаджэнняў краіны) і рыс. Вырошчваюць таксама арэхі кэш’ю, тапіёку, спецыі і вострыя прыправы, каўчуканосы, чай, каву. Марское рыбалоўства. Здабыча манацытавых пяскоў. Развіта харч., баваўняная, дрэваапр., гумавая, электратэхн., хім., нафтаперапр.прам-сць. Транспарт чыг. і марскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
kokosowy
kokosow|y
какосавы;
olej ~y — какосавы алей;
palma ~a — какосаваяпальма;
wiórki ~e — кул.какосавая стружка;
~y interes — прыбытковая справа; гандаль
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ТАМІЛНА́Д,
штат на Пд Індыі, абмываецца Бенгальскім залівам. Пл. 130 тыс.км², Нас. каля 60 млн.чал. (2001), пераважна тамілы. Адм., прамысл. і культ. цэнтр, гал. порт — г.Мадрас. На ўзбярэжжы — алювіяльная раўніна, на З — частка Дэканскага пласкагор’я, асобныя горныя масівы. Клімат трапічны мусонны. Ападкаў 600—1200 мм за год, у гарах да 2500 мм. Лістападныя трапічныя лясы займаюць 10% тэр. З галін гаспадаркі пераважае земляробства. Гал.харч. культуры — рыс, пшаніца, кукуруза, прасяныя, бабовыя, агародніна; тэхн. — арахіс, бавоўнік, цукр. трыснёг, тытунь, каўчуканосы, кава, чай, спецыі, какосаваяпальма. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, авечак, коз. Рыбалоўства. Лесанарыхтоўкі. Саляны промысел (з марской вады). Здабыча лігнітаў, баксітаў, магнезіту. Прам-сць: тэкст., харчасмакавая, гарбарная, маш.буд., чорная металургія, буд. матэрыялаў. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДЗІ́ЛЬНЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
с.-г. расліны, якія вырошчваюць для атрымання валокнаў. Належаць да розных сям., вырошчваюць ва ўмераных, субтрапічных і трапічных зонах. Валокны ўтвараюцца ў сцёблах (лён, каноплі і інш.лубяныя культуры), у лісці (тэкст. агава — сізаль, тэкст. банан — абака), на насенні (бавоўнік), у пладах (какосаваяпальма). Колькасць валакна ў П.к.: лён-даўгунец 20—28%, каноплі да 25%, джут 20—25%, бавоўна-сырэц 25—40%. Валокны П.к. — сыравіна для тэкст. і інш. прам-сці, з іх вырабляюць тканіны, трыкатаж, дываны, ніткі, вату, канаты, вяроўкі і інш. Выкарыстоўваюцца пабочныя прадукты вытв-сці валокнаў (алей, макуха, кастрыца і інш.). П.к. вырошчваюць ва ўсіх земляробчых раёнах свету, найб. плошчу займаюць бавоўнік, джут, каноплі, лён. На Беларусі культывуюць лён-даўгунец (у 2000 пасяўная плошча 78,8 тыс.га).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКО́САВЫЯ АСТРАВЫ́ (Cocos Islands),
Кілінг астравы, група з 27 нізінных каралавых астравоў на У Індыйскага ак.; тэр. Аўстраліі. Пл. 14 км². Нас. 609 чал. (1996), пераважна малайцы. Клімат трапічны. Т-ра паветра на працягу года ад 21 да 32 °C. Ападкаў каля 2180 мм за год. На в-ве Уэст-Айленд міжнар. аэрапорт, які абслугоўвае трасы з Аўстраліі ў Афрыку і Паўд. Азію. Аснова эканомікі — абслугоўванне аэрапорта, сельская гаспадарка (какосаваяпальма, агародніна), рыбалоўства.
Адарыў у 1609 англ. капітан У.Кілінг (ад яго другая назва астравоў). Пастаянныя пасяленні з 1826—27. У 1857 анексіраваны Вялікабрытаніяй, у 1878 перададзены пад кіраванне ўрада брыт. ўладання Цэйлон. У 1903 уключаны ў калонію Сінгапур. У 1955 перададзены пад кіраванне Аўстраліі. У выніку рэферэндуму (крас. 1984) жыхары астравоў выказаліся за далучэнне іх да Аўстраліі. Ген. асамблея ААН у снеж. 1984 прыняла рэзалюцыю, якая зацвярджае рашэнне насельніцтва астравоў.