1. Група людзей, звязаных агульнымі мэтамі, інтарэсамі. У Малінаўцы лён церлі талакой. З даўніх часоў у засценку склалася некалькі хаўрусаў са сваякоў і суседзяў.Чарнышэвіч.Стаў Антось даваць машыну другім гэтакім малазямельным і платы за гэта не браў. Так паступова пачаў складвацца нейкі бядняцкі хаўрус па малацьбе.Кулакоўскі.
2. Саюз, садружнасць. Жыла.. [маці] цяпер з таго, што ўвайшла ў хаўрус з дворнічыхай.Гарэцкі.[Леапольд] прадае ўвесь свой набытак, уступае ў кабальны хаўрус з кулаком.Барсток./уперан.ужыв.Гракі ў хаўрусе са шпакамі Вандруюць вывадкам усім.Калачынскі.
3.узнач.прысл.хаўру́сам. Сумесна, гуртам, усе разам. Людзі ўсе хаўрусам, талакой змуравалі мост па-над ракой.Дубоўка.
•••
У хаўрусе — сумесна, разам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)