Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЗАВУ́ЦЦЕ,
вёска ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., каля р. Авута, на аўтадарозе Дзісна — в. Лужкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 55 км на ПдУ ад Міёраў, 155 км ад Віцебска, 28 км ад чыг. ст.Зябкі. 401 ж., 145 двароў (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Капліца. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́БЛІЧЫ,
вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на З ад г.п. Ушачы, 172 км ад Віцебска, 19 км ад чыг. ст.Зябкі. 412 ж., 180 двароў (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі на востраве Кубліцкага воз. гарадзішча днепра-дзвінскай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
verfrórena
1) замёрзлы (пра чалавека, вокны і г.д.)
2) зя́бкі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
cold-blooded
[,koʊldˈblʌdɪd]
adj.
1) хало́днакро́ўны (як жа́ба, вужа́кі)
2) зя́бкі, адчува́льны да хо́ладу
3) лю́ты, без чуцьця́, сухі́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПСУ́Я,
вёска ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., на паўн. беразе аднайм. возера. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 45 км на ПнУ ад г. Глыбокае, 164 км ад Віцебска, 7 км ад чыг. ст.Зябкі. 465 ж., 208 двароў (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Свята-Троіцкая царква (1996). Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Псуеўскі парк. У вёсцы гарадзішча (6 ст. да н.э. — 4 ст.н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІНО́ЎСКІ (Канстанцін Браніслававіч) (13.10.1897, г. Смаленск — 12.7.1931),
ваенны дзеяч, удзельнік грамадз. вайны ў Беларусі. Скончыў Вышэйшую ваен. аўтабранявую школу РСЧА (1919), Ваен. акадэмію РСЧА у Маскве (1925). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У Чырв. Арміі з чэрв. 1918, удзельнік баёў на Паўн. фронце. Са снеж. 1919 на Зах. фронце, камандзір і ваенком браняпоезда. За баі каля ст.Зябкічыг. Полацк—Маладзечна (ліп. 1920), у раёне г. Пінск і пры абароне пераправы цераз р. Ясельда (вер.) узнаг. 2 ордэнамі Чырв. Сцяга (1920, 1921). З 1925 ваен. саветнік рэв. войск у Кітаі, інспектар бранявых сіл РСЧА. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЦКІ (Станіслаў Паўлавіч) (7.11.1814, в. Ленкія, Беластоцкая вобл. — 6.9.1890),
бел. мовазнавец і фалькларыст. Д-рфілал.н. (1878). Скончыў Маскоўскі ун-т (1851). Працаваў на кафедры параўнальнага мовазнаўства Варшаўскага ун-та (1873—88). З 1853 па даручэнні Пецярбургскай АН збіраў на Беларусі і ў Літве бел. гаворкі. З сабраных матэрыялаў у 1855 склаў слоўнік на 2010 слоў, якія растлумачыў і праілюстраваў прыкладамі з бел.нар. песень, прыказкамі і прымаўкамі. Частка зборніка (310 слоў) надрукавана ў «Известиях имп. Академии наук по Отделению русского языка и словесности» (т. 3, 1854), тут жа былі змешчаны яго філал. назіранні — параўнанне каранёў і слоў санскрыту і слав. моў. Збіраў таксама бел. фальклор, апублікаваў «Беларускія песні і загадкі, запісаныя ў Віцебскай губерні, у маёнтку Зябкі Дрысенскага павета» (1853), у які ўвайшлі жніўныя, хрэсьбінныя, вясельныя і салдацкія песні, прыпеўкі. Аўтар прац «Абласныя словы беларускіх старцаў» (1853), «Беларускія словы» (1854).
Літ.:
Гуліцкі М. Беларускі слоўнік Станіслава Мікуцкага // Полымя. 1971. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЗАРО́КІ,
вёска ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Глыбокае — Полацк. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 45 км на ПнУ ад. г. Глыбокае, 155 км ад г. Віцебск, 6 км ад чыг. ст.Зябкі. 583 ж., 250 двароў (2000). Лясніцтва, участак Глыбоцкіх электрасетак, аўтазаправачная станцыя. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры: Петрапаўлаўская царква (1909) і касцёл Маці Божай (1907), Помнік на магіле І.Ц.Буйніцкага.
У пач. 16 ст. П. — велікакняжацкі маёнтак. У 16—18 ст. уладанне І.Корсака, І.Кунцэвіча, Я.Рагазы, Туковічаў, Шчытоў, Храпавіцкіх, А.Кройца. З 1793 П. ў Рас. імперыі, цэнтр воласці Дзісенскага пав. Мінскай, з 1842 — Віленскай губ. З 1856 працавала школа. У 1866—103 ж., 14 двароў. У 1907 пабудаваны касцёл Маці Божай, у 1909 — Петрапаўлаўская царква; была сінагога. У 1921—39 П ў складзе Польшчы, цэнтр Дзісенскага пав. Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Пліскага, з 1962 — Глыбоцкага р-наў.