шыпя́чы, -ая, -ае.

Пра гукі мовы: які вымаўляецца з шыпеннем.

Шыпячыя зычныя (ж, ш, ч).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заднепаднябе́нны, -ая, -ае.

У фанетыцы: які вымаўляецца пры ўдзеле задняй спінкі языка, якая паднімаецца да задняй часткі паднябення.

Заднепаднябенныя зычныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Звонкі, прарэзлівы, гучны. Прачнуўся Арцыховіч ад зычнага голасу днявальнага, які падаваў каманду на пад’ём. Алешка. Школа гаманіла, дрыжала ад зычных дзіцячых галасоў ужо месяцы тры. Ракітны.

2. Які ўтвараецца пры праходжанні моцнага струменю паветра праз перашкоду ў якім‑н. месцы моўнага апарату (пра гукі мовы). Зычны гук. / у знач. наз. зы́чны, ‑ага, м.; зы́чная, ‑ай, ж. Звонкія зычныя. Глухія зычныя. Цвёрдыя зычныя. Зацвярдзелыя зычныя.

•••

Альвеалярныя зычныязычныя гукі, пры вымаўленні якіх кончык языка дакранаецца да верхніх дзяснаў, напрыклад, беларускія «ж», «ш».

Санорныя зычныязычныя («р», «л», «м», «н»), пры вымаўленні якіх голас пераважае над шумам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́ўны пла́вный;

~ныя зы́чныя — пла́вные согла́сные

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фарынга́льны: ~ныя зы́чныя лингв. фаринга́льные согла́сные

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фаринга́льный / фаринга́льные согла́сные лингв. фарынга́льныя зы́чныя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падо́ўжаны, -ая, -ае.

1. Які мае даўгаватую форму.

Малочнае возера мае падоўжаную форму.

2. Больш працяглы, доўгі. У граматыцы: вымаўлены працягла.

Падоўжаныя зычныя гукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выбухны́, -а́я, -о́е.

1. Які служыць для ўтварэння выбуху (у 1 знач.).

Выбухная камера.

2. Такі, вымаўленне якога суправаджаецца выбухам (пра гукі мовы).

Выбухныя зычныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэрэбра́льны, -ая, -ае (спец.).

1. Звязаны з мозгам і яго дзейнасцю; мазгавы.

2. Які ўтвараецца пры загібе кончыка языка к цвёрдаму паднябенню (пра зычныя гукі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

voiced [vɔɪst] adj. ling. зво́нкі;

voiced conso nants зво́нкія зы́чныя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)