хватIразг.зух, род. зу́ха м., хват, род. хва́та м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пагруката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.
Разм. Грукатаць некаторы час. Звычайна зранку пагрукочуць жанчыны вёдрамі ля студняў, прастукоча коламі фурманка на вуліцы, прамчыцца на матацыкле які-небудзь вясковы хлопец-зух.Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
chwat
м. хват, зух; малайчына
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
junak
м.кніжн. маладзец, зух, хват
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
жохпрост. (плут) махля́р, -ра́м.; (пройдоха) прайдзісве́т, -та м.; (ловкач)зух, род. зу́ха м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Jeckm -en, -en дыял.
1) франт, зух
2) ду́рань, дзіва́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
zuch
м.зух; хват; удалец;
udawać ~a — храбрыцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ваґе́ра1 ’зух’ (гук ґ выбухны) (Нас.), вогер, вогерка ’тс’ (КТС). Насовіч падае таксама вогер, якое тлумачыць, як ’жарабец’ і як ’угарь-молодец’. Ці не сюды рус.огурь, огурный, огуряться, якія прыводзіць Фасмер (3, 120), лічачы іх няяснымі, а таксама рус.ухарь? Укр.вагера ’тс’. Семантычна вогер, вагера можна наблізіць да агура ’неслух’ (Бяльк.), агурань ’грубіян, неслух’ (Нас.). Паводле версіі Карскага, Белорусы, 176, вогер ’жарабец’ < цюрк.ajge̥r. Далей семантычны пераход ’жарабец’ > ’зух (пра чалавека)’, што пацвярджаецца наступнай паралеллю: адлётныя (коні) (Нас.) — адлёт ’зух’ (Бір. дыс., КТС). Параўн. Рудніцкі, 1, 289.
Ваге́ра2 ’танец на кукішках’ (Нас.). Няясна. Магчыма, звязана з папярэднім.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́даль ’злая натура’ (Нас.); ’зух, зухаватасць’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Юрч.). Запазычанне з рус.у́даль ’зухаватасць’, на што ўказвае геаграфія слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хват, ‑а, М хваце, м.
Разм. Бойкі, спрытны чалавек. Пшэбора — дзеяч з пастарунка, Не проста дзеяч — хват і зух.Колас.[Валейбалісты] лёгка і прыгожа перакідвалі адзін другому мяч, а ўсім сваім выглядам быццам крычалі: вось якія мы хваты, толькі паглядзіце на нас!Карпюк.
•••
Хват-бабагл. баба 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)