ДА́У, Доу (Dou) Герард (7.4.1613, г. Лейдэн, Нідэрланды — 9.2.1675), галандскі жывапісец. Вучыўся ў свайго бацькі Я.​Дау і ў Рэмбранта (1628—31), якому наследаваў у ранні перыяд творчасці. Пісаў пераважна невял. жанравыя карціны, у якіх ствараў вобразы вучоных, музыкантаў, гандлярак і інш.: «Астраном», «Зубны ўрач», «Скрыпач», «Гандлярка селядцамі» і інш. Натуралістычна-дакладнае адлюстраванне прадметаў, цікавыя сюжэты, спалучаныя з вонкавай прыгажосцю, дэкар. і светлавымі эфектамі, прынеслі яму славу моднага партрэтыста і майстра мініяцюрнага нацыянальнага жывапісу — своеасаблівага «галандскага ракако».

Г.Дау. Служанка ў акне. 1640.

т. 6, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ура́ч м. Arzt m -es, Ärzte;

жанчы́на ўра́ч Ärztin f -, -nen;

ветэрына́рны ўра́ч Tíerarzt m;

гало́ўны ўра́ч Chefarzt [´ʃɛf-] m;

дзіця́чы ўра́ч Kínderarzt m;

дыспансе́рны ўра́ч Fürsorgearzt m;

зубны́ ўра́ч Záhnarzt m;

саніта́рны ўра́ч Hygi¦énearzt m;

фізкульту́рны ўра́ч Spórtarzt m;

ура́ч-тэрапе́ўт Interníst m -en, -en, Fácharzt für ínnere Kránkheiten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Dentíst m -en, -en, ~in

f -, -nen зубны́ ўрач, данты́ст

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)