КРЫКЕ́Т (англ. cricket),

спартыўная камандная гульня з мячом і бітамі. Вядомы з сярэдніх вякоў (Англія). Афіц. спаборніцтвы праводзяцца з 18 ст. Сучасны К. пашыраны ў Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Канадзе, Н. Зеландыі, шэрагу афр. краін; праводзяцца нац. чэмпіянаты, міжнар. сустрэчы. Нагадвае рускую лапту і амерыканскі бейсбол.

У камандах па 11 гульцоў. Гульня вядзецца на травяным полі (80 × 60 м), у сярэдзіне якога ставяцца 2 «брамкі» (выш. 67,5 см, шыр. 20 см) на адлегласці 20 м адна ад адной. Мяч 23 см у дыяметры. масай 170,5 г, біта нагадвае вясло даўж. да 95 см пры шыр. «лопасці» 6,5 см. Мэта гульні — зруйнаваць кідкамі мяча «брамку» каманды саперніка, гульцы якой абараняюць яе, адбіваючы мяч бітамі. Працягласць гульні — некалькі гадзін (па дамоўленасці паміж камандамі).

т. 8, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зруйнава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зруйнаваць.

2. Тое, што і разбурэнне (у 2 знач.). — А зруйнаванні і бамбёжкі да гэтага часу і ў сне трывожаць маё сэрца, — кажа Барыс. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zniszczyć

зак. знішчыць; зруйнаваць; разбурыць; сапсаваць; папсаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

спля́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.

1. Сапсаваць што-н.; разбурыць, зруйнаваць.

Горад спляжылі ўшчэнт.

С. добрую касу.

2. што. Пра лес: вынішчыць, ссячы (разм.).

Будавалі дарогу і спляжылі ўвесь бярэзнік.

3. што. Вытаптаць, стаптаць; затаптаць, забрудзіць (разм.).

Каровы спляжылі жыта.

Усю пасцель спляжылі.

4. каго і без дап. Ударыць, пабіць (разм., груб.).

С. кіем па спіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wniwecz

уст. дашчэнту, датла;

obrócić wniwecz — знішчыць; зруйнаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

спусто́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. што. Зруйнаваць, нанесці матэрыяльныя страты.

Вайна спустошыла гарады і вёскі.

2. перан., каго-што. Пазбавіць маральных сіл, зрабіць няздольным да актыўнага жыцця.

Амаральныя паводзіны спустошылі жыццё гэтага чалавека.

3. што. Пра глебу: зрабіць неўрадлівай.

Безгаспадарчыя адносіны спустошылі глебу.

|| незак. спусташа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і спусто́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. спусташэ́нне, -я, н. і спусто́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пані́шчыць

1. (знішчыць) verníchten vt; zuníchte máchen; zerstören vt (зруйнаваць);

2. (вынішчыць) áusrotten vt, liquidíeren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

tear down

а) зрыва́ць

He tore down the enemy’s flag — Ён сарва́ў варо́жы сьцяг

б) разбуры́ць, зруйнава́ць, зьне́сьці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

zdruzgotać

зак. разбіць ушчэнт; раструшчыць; размажджэрыць; зруйнаваць; разбурыць;

zdruzgotać sobie kolano — расквасіць калена

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zrujnować

зак.

1. разбурыць; зруйнаваць;

zrujnować gospodarkę — разбурыць гаспадарку;

zrujnować zdrowie (życie) — загубіць здароўе (жыццё);

zrujnować kraj — спустошыць краіну;

2. разарыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)