знясі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да знясіліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссушы́ць, ссушу́, ссу́шыш, ссу́шыць; ссу́шаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць сухім; высушыць.

Вятры ссушылі збажыну.

С. яблыкі (насушыць).

2. перан., каго (што). Знясіліць, давесці да крайняй схуднеласці.

Каханне ссушыла дзяўчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́мардаваць

‘знясіліць цяжкай працай, замучыць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́мардую вы́мардуем
2-я ас. вы́мардуеш вы́мардуеце
3-я ас. вы́мардуе вы́мардуюць
Прошлы час
м. вы́мардаваў вы́мардавалі
ж. вы́мардавала
н. вы́мардавала
Загадны лад
2-я ас. вы́мардуй вы́мардуйце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́мардаваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́мучыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак. (разм.).

1. што. З цяжкасцю, з намаганнем зрабіць, стварыць.

В. згоду.

В. верш.

2. каго. Знясіліць, змардаваць.

В. каня далёкай дарогай.

|| незак. выму́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намардава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго.

Разм. Вельмі знясіліць, намучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изнури́ть сов. змардава́ць; (утомить) змары́ць, (лишить сил) знясі́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абяссі́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Тое, што і знясіліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знясі́льванне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. знясільваць — знясіліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sterać

зак. змардаваць, знясіліць;

sterać zdrowie — змардаваць (знясіліць) здароўе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ператамі́ць, ‑тамлю, ‑томіш, ‑томіць; зак., каго-што.

Вельмі ўтаміць; знясіліць. Ператаміць каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)