знасі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., зно́сіцца; зак.

Стаць непрыгодным ад доўгай носкі ці работы.

Боты знасіліся.

Поршні знасіліся.

Арганізм знасіўся (перан.: дачасна састарыўся, аслабеў).

|| незак. зно́швацца, -аецца.

|| наз. знос, -у, м. і зно́шванне, -я, н.

Знос аўтапакрышак.

Няма зносу чаму-н. або не ведае зносу што-н. (доўга не зношваецца; разм.). Працаваць на знос (перан.). Зношванне арганізма (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знасі́цца, знашуся, зносішся, зносіцца; зак.

1. Стаць непрыгодным ад доўгай носкі (пра абутак, адзенне). Сукенкі святочныя Ад дажджоў парадзелі, У дарогах знасіліся, Палінялі ад сонца. Панчанка.

2. Спец. Сапсавацца, стаць непрыгодным ад доўгай работы (пра машыны, механізмы і пад.). — Знасіліся поршні, укладышы падшыпнікаў, прыйшлося ўсё гэта замяніць. Краўчанка.

3. перан. Разм. Дачасна састарыцца, аслабець. Змітрок падняў вочы. — Няўжо праўда, доктар, што я ўжо знасіўся? Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

znosić się

I zno|sić się

незак.

1. кніжн. зносіцца;

oni się nie ~szą — яны не пераносяць адно аднаго;

2. мат. рэдукавацца, скарачацца

II зак.

знасіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

уноси́ться

1. разг. (убегать) імча́цца; не́сціся;

2. перен. (миновать) міна́ць; (исчезать) зніка́ць;

3. перен. (о мыслях и т. п.) зано́сіцца; см. унести́сь;

4. страд. не́сціся, выно́сіцца, адно́сіцца, зно́сіцца, зано́сіцца; кра́сціся; адбіра́цца, бра́цца; см. уноси́ть 1—3;

уноси́ться в облака́ луна́ць у надхма́р’і.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)