Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Нага́на ’ганьба, знеслаўленне’ (Нас.). Аддзеяслоўны назоўнік; параўн. дзеяслоў зак. трыв. ад ганіць (гл.): наганіць (Нас.), што, як здаецца, не дае падстаў лічыць яго запазычаннем з польск.nagana ’ўшчуванне, прачуханка’, а таксама ’загана, недахоп’, якое адносяць да *ganiti ’гнаць’ (Варш. сл.) або да gana, ganić; апошняе Брукнер лічыць выключна чэшска-польскім словам, запазычаным усходнімі славянамі (Брукнер, 134). Сюды ж, відаць, і нагины ’дрэнны’ (Жд. 1), параўн. польск.naganny ’дрэнны, ганебны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аба́да ’віна’ (Нас.), ст.-бел.обада з 1503 г. (Нас. гіст.) ’знеслаўленне, абражанне’ да об‑вада (Нас. гіст., 244); параўн. ст.-бел.обадити ’зняславіць, зганьбіць’ і обвадити ’тс’ (Нас. гіст.). Ст.-рус.обада ’паклёп’, паводле Фасмера, 3, 97, царкоўнаславянскага паходжання: ст.-слав.обадити ’абвінаваціць’. Параўн., аднак, серб.-харв.о̏беда ’абвінавачанне’, а таксама больш далёкае семантычна ўкр.(о)бада ’перашкода’ (Ёкль, AfslPh, 29, 29; Ільінскі, PF, 11, 184). Бел.обада, магчыма, праславянскі архаізм, што, звычайна, не выключае царкоўнаславянскага паходжання старарускіх форм.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прыга́на, прыга́нка ’недахоп; загана’ (ТСБМ, Дзмітр., Нас., Нас. Доп., Янк. БП). Відаць, сюды ж фальклорнае прыга́нка з няясным значэннем (Шн. 1, з паметай “Прынёманне”): “А соро́чки, як прыданки, /скачуць каля лаўки: // Бедна наша голо́венька, /не маем прыганки”. Вядомае ўжо ў ст.-бел.пригана ’загана’, параўн.: “Несть въ речахъ твоихъ ни единое приганы” (Сл. Скарыны); параўн. таксама аналагічныя фармальна і семантычна укр.прига́на ’ганьба, знеслаўленне, папрок; недахоп, загана’, польск.przygana ’абгавор’, чэш.příhana ’дакор’, славац.príhana ’тс’. Усё гэта дае падставы рэканструяваць прасл.дыял.*prigana, прэфіксальнае ўтварэнне ад *gana > якое, у сваю чаргу, ад *ganati, суадноснага і роднаснага *ganiti (ЭССЯ, 6, 99–100, з літ-рай), гл. га́ніць. Разам з тым нельга цалкам выключыць і магчымасць старога запазычання з заходнеславянскіх моў, у такім выпадку ст.-бел.пригана — з чэш. (у мове Скарыны), іншыя формы — з польскай, гл. Банькоўскі, 2, 934, дзе адпаведнае слова адзначана з 1399 г. Параўн., аднак, зага́на і нага́на (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кары́ць1 ’ачышчаць дрэва ад кары’ (Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Янк. 3., КЭС., лаг.). Сувязь з лексемай кара (гл.) відавочная. Аднак цяжка вызначыць тып гэтай сувязі. Прасл.koriti мае другасныя значэнні і значэнне, зафіксаванае на ўсх.-слав. глебе (укр.корити, рус.корить), не мае адпаведных паралелей у іншых славянскіх мовах. Аднак калі прасл.koriti разглядаць як карэлят да čьrtǫ črěsti (?) ’рэзаць’, то значэнне ’ачышчаць дрэва ад кары’ можна разглядаць як першаснае, а kora як ’штосьці зрэзанае’.
Кары́ць2, укр.корити, рус.корить, чэш.kořiti ’пакараць’, славац.korit sa ’пакарацца’, в.-луж.korić ’пакараць’, польск.korzyć ’карыць’, балг.коря ’тс’, макед.кори ’тс’, серб.-харв.ко̀рити ’тс’, славен.koriti ’тс’: koriti sę ’спрачацца’. Найбольш верагодным з’яўляецца параўнанне з лац.carināre ’здзекавацца’, ірл.caire ’вымова, знеслаўленне’. Параўн. з апошнімі ст.-слав.корити ’знеслаўляць’, славац.koriťsa ’здзекавацца’, рус.коритись ’тс’. Семантычныя адрозненні двух радоў дзеясловаў вымушаюць нас дапусціць ідэю аб суіснаванні аманімічных дзеясловаў koriti1 і koriti2, якія, напрыклад, ва ўсходнеславянскіх мовах поўнасцю зліліся. Тады, магчыма, рэфлексацыі koriti1 са значэннем ’пакараць’ і адпаведна koriti sę1 ’спрачацца’ можна суаднесці з літ.kãras ’вайна’, гот. harjis ’войска’ (супраць Фрэнкель, 220 і Трубачоў, Эт. сл., 11, 76–77).