Змяя-акулярніца 4/560—561 (укл.); 6/43

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗМЯЯ́-АКУЛЯ́РНІЦА

(Naja naja),

змяя роду сапраўдных кобраў. Пашырана ў Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі. Жыве сярод камянёў і кустоў, у тэрмітніках, норах грызуноў і інш.

Даўж. 1,6—2 м. Афарбоўка зменлівая, агульны фон ад жаўтавата-шэрага да бураватага і чорнага. Бруха светла-шэрае або жаўтавата-бурае. Пры небяспецы на расшыраным спінным баку шыі светлы малюнак у выглядзе акуляраў (адсюль назва). У інд. падвідзе З.-а. «акулярны» малюнак звычайна з аднаго кальца. Корміцца земнаводнымі, грызунамі, радзей птушкамі. Ядавітая, яд выкарыстоўваюць у медыцыне.

Змяя-акулярніца.

т. 7, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вострагаловая дрэўная змяя 4/560—561 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

зме́йка гл. змяя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змяі́ны гл. змяя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́лаз², -а, мн. -ы, -аў, м.

Неядавітая змяя сямейства вужоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гюрза́, -ы́, мн. гю́рзы, -аў, ж.

Ядавітая змяя сямейства гадзюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змея́ змяя́, род. змяі́ ж., вужа́ка, -кі ж.;

грему́чая змея́ грыму́чая змяя́;

короле́вская змея́ карале́ўская змяя́;

очко́вая змея́ змяя́-акуля́рніца, ко́бра;

пригре́ть змею́ на груди́ прыгрэ́ць змяю́ за па́зухай;

змея́ подколо́дная змяя́ падкало́дная.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкало́дны, -ая, -ае.

У выразе: змяя падкало́дная (разм.) — пра злога, каварнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змей, зме́я, мн. зме́і, -яў, м.

1. Вялікая змяя; тое, што і змяя (разм.).

2. Казачнае крылатае страшыдла з тулавам змяі.

Трохгаловы з.

3. Лёгкі каркас, абцягнуты паперай ці матэрыяй, які запускаецца на нітцы ў паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)