зме́шваць несов., в разн. знач. сме́шивать; см. змяша́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змяшэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. змяшаць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. змяшацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

купажава́ць

‘змяшаць (змешваць) розныя гатункі віна’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. купажу́ю купажу́ем
2-я ас. купажу́еш купажу́еце
3-я ас. купажу́е купажу́юць
Прошлы час
м. купажава́ў купажава́лі
ж. купажава́ла
н. купажава́ла
Загадны лад
2-я ас. купажу́й купажу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час купажу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

купажава́ць

‘змяшаць (змешваць) розныя гатункі віна’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. купажу́ю купажу́ем
2-я ас. купажу́еш купажу́еце
3-я ас. купажу́е купажу́юць
Прошлы час
м. купажава́ў купажава́лі
ж. купажава́ла
н. купажава́ла
Загадны лад
2-я ас. купажу́й купажу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час купажава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

змікшы́раваць

‘змяшаць што-небудзь; налажыць адно на адно’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. змікшы́рую змікшы́руем
2-я ас. змікшы́руеш змікшы́руеце
3-я ас. змікшы́руе змікшы́руюць
Прошлы час
м. змікшы́раваў змікшы́равалі
ж. змікшы́равала
н. змікшы́равала
Загадны лад
2-я ас. змікшы́руй змікшы́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час змікшы́раваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сшыхтава́ць

‘згрупаваць, аб'яднаць, змяшаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сшыхту́ю сшыхту́ем
2-я ас. сшыхту́еш сшыхту́еце
3-я ас. сшыхту́е сшыхту́юць
Прошлы час
м. сшыхтава́ў сшыхтава́лі
ж. сшыхтава́ла
н. сшыхтава́ла
Загадны лад
2-я ас. сшыхту́й сшыхту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час сшыхтава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Самяшы́на ’перхаць’ (кіраў., Нар. сл.). Дэрыват ад дыял. *самяша́ць ’змяшаць’ < мяшаць з суф. ‑іна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Схэ́лтаць ’з’есці’ (Дыял. Гродз.). Запазычана з польск. дыял. schełtać ’змяшаць, збоўтаць’ з экспрэсіўным пераасэнсаваннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wymieszać

зак. вымешаць, змяшаць, размяшаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ІЗАТО́ПНЫ АБМЕ́Н,

працэс пераразмеркавання ізатопаў якога-н. элемента паміж рэчывамі ў час хім. рэакцый. Напр., калі хлорысты вадарод, абагачаны цяжкім ізатопам хлору, змяшаць з хлорам прыроднага ізатопнага саставу, то ў выніку І.а. хлор абагаціцца цяжкім ізатопам, а хлорысты вадарод збедніцца ім. Выкарыстоўваецца ў хім. даследаваннях для вывучэння элементарных стадый хім. працэсаў (гл. Ізатопныя індыкатары), для канцэнтравання патрэбнага ізатопу і інш.

Пры І.а. адбываецца замена аднаго ізатопу хім. элемента на іншы яго ізатоп у малекулах дадзенага рэчыва з захаваннем іх элементарнага саставу. Рэакцыі І.а. могуць ісці ў гамагенным (напр., у растворы паміж раствораным рэчывам і растваральнікам, у сумесі газаў) і гетэрагенным (напр., паміж цвёрдым ці вадкім рэчывам і нерастваральным газам) асяроддзі. Скорасць працякання І.а. вызначаецца механізмам рэакцый.

Э.​А.​Рудак.

т. 7, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)