Сула́дны ’адпаведны, узгоднены’, ’стройны, гарманічны’ (Стан.), сула́дна ’дружна, зладжана’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), сула́дно (ТС), сула́дна (suładna) ’лад, парадак, згода’ (Варл.). Ад сула́дзіць < ладзіць < лад (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

унісо́н, ‑у, м.

Адначасовае гучанне двух або некалькіх гукаў аднолькавай вышыні і аднолькавых гукаў у розных актавах.

•••

Ва ўнісон — а) сугучна (спяваць, гучаць і пад.); б) зладжана (рабіць што‑н., дзейнічаць і пад.).

[Іт. unison.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабе́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; ж.

1. Перамяшчэнне з аднаго месца ў другое бягом. Хутка і зладжана, перабежкамі, прабіраліся аддзяленні роты. Алешка.

2. Пераход на бок праціўніка.

3. Спец. Від канькабежнага кроку на паваротах.

4. Спец. Паўторнае спаборніцтва па бегу для ўдакладнення канчатковых вынікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спе́цца, спяюся, спяешся, спяецца; спяёмся, спеяцеся; зак.

1. Дасягнуць зладжанасці ў сумесным спеве, навучыцца зладжана спяваць разам. Пяюць з ахвотай, самааддана, хоць галасы нязладжаныя — не паспелі спецца. Навуменка.

2. перан. Разм. Дасягнуць узгодненасці ў дзеяннях, учынках, адзінства ў поглядах. Ну і спеліся яны... Мяжэннага нельга ўявіць без Рэпікава, як Рэпікава без Мяжэннага. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згодна, зладжана, аднадушна, аднагалосна □ у згодзе

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

unison

[ju:ˈnɪsən]

n.

1) унісо́н -у m.

in unison — ува ўнісо́н:

а) аднача́сна й зла́джана

to act in unison — дзе́яць у зго́дзе

б) сугу́чна (сьпява́ць, гуча́ць)

2) зго́да f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

harmonize, BrE -ise [ˈhɑ:mənaɪz] v.

1. (with) гармані́раваць; адпавяда́ць, спалуча́цца;

Pink doesn’t harmonize with red. Ружовы не гарманіруе з чырвоным.

2. узгадня́ць, пагаджа́ць; суразме́рваць;

harmonize one’s wishes with one’s abilities суразме́рваць жада́нні з магчы́масцямі

3. (with) гарманізава́ць; зла́джана спява́ць і ігра́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ла́дзіць (драг. лад́ытэ, целях. ла́діті) ’жыць у згодзе, дружбе’, ’дагаджаць, наравіць’, ’прыладжваць, уладкоўваць, прыводзіць у парадак’, ’быць прыдатным’, ’падрыхтоўваць, рыхтаваць’, ’мець намер’, ’настройваць інструмент’, ’рабіць зладжана’, ’рабіць, ствараць’, ’прыбудоўваць, прырабляць’, ’рамантаваць’, ’лавіць зручны момант’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Яруш., Яўс., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.), браг. ’палоць у агародзе’ (Мат. Гом.), бяроз. ’гарадзіць плот’ (Шатал.), ’навіваць кросны’, драг. ’складваць, упарадкоўваць снапы ў гумне’ (Сл. паўн.-зах.); ла́дзіцца ’прымошчвацца’, ’каварна рабіць што-небудзь’, ’навучыцца ў працэсе практыкі’, ’наладжвацца’, ’ісці на лад’, ’збірацца, наважвацца, рыхтавацца зрабіць што-небудзь’, ’шанцаваць’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., Шат., КЭС, лаг.). Адыменнае ўтварэнне. Да лад (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

элева́тар, ‑а, м.

1. Збудаванне для захоўвання вялікай масы збожжа з механічным абсталяваннем для прыёму, ачысткі, сушкі і разгрузкі зерня. Удзень і ўночы стэпам пылілі грузавікі, везлі на элеватар у мяхах і проста ў кузавах золата — у поце запрацаваны хлеб. Даніленка. Асабліва важна, каб збожжаўборачны канвеер дзейнічаў зладжана і бесперабойна ва ўсіх звеннях — ад нівы да элеватара. «Звязда».

2. Канвеер для перамяшчэння грузаў вертыкальна або пад вялікім вуглом да гарызонта. З элеватара густа сыпалася ў .. кузаў [машыны] сіласная маса. Паслядовіч.

3. Водаструменная помпа, якая выкарыстоўваецца ў сістэме ацяплення для змешвання гарачай і халоднай вады.

[Ад лац. elevator — які падымае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лад¹, -у, М -дзе і ў ладу́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Дзяржаўная ці грамадская сістэма.

Дзяржаўны л.

Грамадскі л.

2. Уклад жыцця, спосаб жыцця.

Будуем новы л. жыцця.

3. Згода, парадак, зладжанасць (разм.).

Няма ладу ў хаце.

4. Спосаб, манера, узор.

На новы л.

5. Сістэма будовы чаго-н., утвораная ўнутранай сувяззю, залежнасцю суадносных частак.

Граматычны л. мовы.

Давесці (прывесці) да ладу — прывесці што-н. у парадак; закончыць паспяхова якую-н. справу.

Дайсці (да) ладу — разабрацца, дабіцца толку.

На добры лад — так, як патрэбна; па-сапраўднаму.

На свой лад — па-свойму.

На ўсе лады — усебакова (абмяркоўваць, разбіраць і пад.).

Не ў лад — нязладжана, нястройна.

Не ў ладу; не ў ладах з кім-чым — быць не ў згодзе, у дрэнных адносінах.

У ладзладжана, стройна.

(Усе) на адзін лад — (усе) аднолькавыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)