ку́кла, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Жаночая прычоска: сабраныя ў касу і закручаныя ззаду валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распо́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

Фасонны разрэз у верхнім адзенні; распорка.

Фрэнч з распоркамі ззаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ты́льны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ззаду каго-, чаго-н., з’яўляецца задняй стараной чаго-н.

Т. бок далоні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

позади́I предлог с род. зза́ду (каго, чаго); (за) за, па-за (кім, чым);

позади́ всех зза́ду ўсіх;

позади́ горы́ зза́ду гары́ (за, па-за гаро́й).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беке́ша, -ы, мн. -ы, -ке́ш, ж. (гіст.).

Верхняя мужчынская вопратка, падбітая футрам, са зборкамі ў таліі і разрэзам ззаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хля́сцік, -а, мн. -і, -аў, м.

Вузкая палоска тканіны, прышытая або прышпіленая ззаду па таліі верхняга адзення.

Паліто з хлясцікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чакме́нь, -мяня́, мн. -мяні́, -мянёў, м.

Старадаўняе верхняе мужчынскае адзенне каўказскага тыпу ў выглядзе паўкафтана, пашытага ў талію са зборкамі ззаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капюшо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адкідны галаўны ўбор, прымацаваны ззаду да каўняра верхняга адзення.

Паліто з капюшонам.

|| прым. капюшо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фрак, -а, мн. -і, -аў, м.

Парадны мужчынскі сурдут з выразанымі спераду поламі і доўгімі вузкімі фалдамі ззаду.

|| прым. фра́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

rear2 [rɪə] adj. за́дні, разме́шчаны зза́ду; ты́льны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)