Разм.Зенітная гармата. Аўтаматычная зенітка. □ У той час, калі самалёты рабілі сваю брудную справу, па іх пачалі страляць зеніткі.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Flak = Flakartillerie, Fliegerabwehrkanone
f -, - і -s зенітная артылерыя [гармата]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Fla-R = Flugabwehrrakete – зенітная ракета, ракета класа «зямля-паветра»
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
przeciwlotniczy
przeciwlotnicz|y
проціпаветраны, супрацьпаветраны; зенітны;
artyleria ~a — зенітная артылерыя
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
артыле́рыя, ‑і, ж.
1.зб. Від узбраення, якое складаецца з гармат розных канструкцый і калібраў. Самаходная, процітанкавая, зенітная артылерыя. Цяжкая, дальнабойная, рэактыўная артылерыя.
2. Род войск з такім узбраеннем. Служыць у артылерыі.
3. Навука пра будову і дзеянне гармат, а таксама пра іх выкарыстанне ў баі.
[Фр. artillerie.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗЕНІ́Т-ТЭЛЕСКО́П,
астронама-геадэзічная прылада для вымярэння малых рознасцей зенітных адлегласцей зорак з мэтай вызначэння шыраты месца назірання (гл.Шырата геаграфічная). Складаецца з устаноўленага на азімутальнай манціроўцы рэфрактара, у факальнай плоскасці якога знаходзіцца акулярны мікрометр. Труба тэлескопа замацавана на гарыз. восі, вярчэннем вакол якой устанаўліваецца неабходная зенітная адлегласць візірнай лініі інструмента. На процілеглым баку гарыз. восі знаходзяцца процівага і круг для адліку зенітнай адлегласці. Нязменнасць нахілу трубы кантралююць дзвюма высокадакладнымі грунтвагамі. Вымярэнні на З.-т. — найб. дакладныя ў класічнай астраметрыі. Сярэдняя квадратычная хібнасць у вызначэнні шыраты ±0,001".
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гарма́та, ‑ы, ДМ ‑маце, ж.
Агульная назва артылерыйскай зброі (пушка, гаўбіца, марціра і інш.). Супрацьтанкавая гармата. Зенітная гармата. □ Некалькі гадзін грымелі нашы гарматы, і водгулле іх грому далёка расплывалася па нетрах лясоў і балот Палесся.Колас.
•••
Гарматай не праб’ешгл. прабіць.
Страляць з гарматы па вераб’яхгл. страляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БЕРАГАВА́Я АБАРО́НА,
сілы і сродкі флоту, берагавыя ўмацаванні, прызначаныя для абароны ваенна-марскіх партоў, узбярэжжа, астравоў, праліваў ад нападу праціўніка з мора, сушы, паветра. Пачала фарміравацца ў 14 ст. з выкарыстаннем артылерыі, якая да сярэдзіны 20 ст. складала аснову берагавой абароны. Выкарыстоўваліся таксама марская пяхота, стралковыя і інж.-сапёрныя часці, зенітная артылерыя, караблі і катэры прыбярэжнага дзеяння, фартыфікацыйныя збудаванні і мінныя загароды. У 2-й пал. 20 ст. ў сувязі са стварэннем берагавых ракетна-артыл. войскаў берагавая абарона ажыццяўляюць сіламі сухапутных войскаў, войскаў ППА, ВПА і ВМФ. У некат. краінах берагавая абарона ўскладзена на ваенна-марскія сілы, у ЗША, напр., — на ваенна-марскія акругі і сухапутныя войскі.