вы́таптаць, ‑тапчу, ‑тапчаш, ‑тапча; зак., што.
1. Пралажыць хадзьбою; пратаптаць. Вытаптаць сцежку.
2. Топчучы, сапсаваць, знішчыць; стаптаць; здратаваць. Вытаптаць пасевы, грады. // Абмяць нагамі, абтаптаць. Вытаптаць снег вакол дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Збэ́йсаць ’згубіць’, мсцісл. ’дарэмна растраціць’ (Юрч. Фраз. 2), збайса́ць ’згубіць, аддаць, знасіць’ (Мат. Гом.), ’здратаваць, стаптаць, знішчыць’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, ад бэйбас, байбак ’гультай’ (гл.): *з‑бэйбас‑аць ’прагультаяваць’? Параўн. яшчэ лат. bèigts ’закончаны, згублены, мёртвы’, beĩgas ’канец, смерць’. Гл. яшчэ збэ́рсаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змясі́ць, змяшу, змесіш, змесіць; зак.
1. што. Ператварыць у аднародную вязкую масу, размешваючы, размінаючы, расціраючы што‑н. у вадзе (вадкасці); замясіць. Змясіць цеста. Змясіць гліну.
2. што. Разм. Памяць, пашкодзіць, топчучы; здратаваць. Коні змясілі авёс.
3. перан.; каго. Разм. Моцна пабіць, пакалечыць. Знайшлі дваровыя людзі пана без памяці — так змясіў яго Рымша. Якімовіч. Юзік так змясіў калом Янка, што .. [жонка] за некалькі месяцаў ледзь яго адхадзіла. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стаўчы́, стаўку, стаўчэш, стаўчэ; стаўчом, стаўчаце, стаўкуць; пр. стоўк, стаўкла, ‑ло; зак., каго-што.
1. Раздрабняючы, ператварыць у парашок, зрабіць мяккім. Стаўчы соль. □ [Ульяна] выцягнула з печы чыгун з бульбай, абхапіла яго анучай і вынесла ў сенцы. Потым вярнулася, узяла качаргу, пайшла таўчы тую бульбу. — Давай я — узяўся [Кастусь] за качаргу .. [Ульяна:] — Як стаўчэш, дык накрый карыта анучай. Гаўрылкін.
2. Ачысціўшы зерне ад шалупіння, перапрацаваць яго на крупы. Стаўчы ячмень.
3. Вытаптаць, здратаваць, змясіць нагамі. Каровы стаўклі авёс. // Разм. Давесці да беспарадку (пра пасцель). Дзеці стаўклі ложак.
4. Разм. Збіць, пабіць каго‑н. [Рыжы:] — Я цябе стаўку на горкі яблык, можаш быць пэўны! Карпюк.
5. Таўкучы, змяшаць што‑н. з чым‑н. Стаўчы каляндру з перцам для прыправы. □ Распаранае зерне жыта, аўса, пшаніцы, гароху, рысу стаўчыце ў драўлянай ступе і, прыправіўшы адной-дзвюма лыжкамі алею, перамяшайце з мукой або вотруб’ем. Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)