unfaithful [ʌnˈfeɪθfəl] adj. (to) няве́рны; здра́длівы; верало́мны;

an unfaithful husband няве́рны муж

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

tréulos a верало́мны, няве́рны, здра́длівы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

úntreu няве́рны, здра́длівы;

~ wérden здра́джваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

изме́нчивый зме́нлівы; (обманчивый, предательский) здра́длівы;

изме́нчивая пого́да зме́нлівае надво́р’е;

изме́нчивое сча́стье здра́длівае шча́сце.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няве́рны, -ая, -ае.

1. Які парушае вернасць каму-, чаму-н.; здрадлівы.

Н. сябар.

2. Які парушае вернасць у шлюбе.

Н. муж.

3. Недакладны ва ўспрыманні.

Н. слых.

4. у знач. наз. няве́рны, -ага, м.; няве́рная, -ай, ж., мн. -ыя, -ых. Той (тая), хто вызнае чужую веру.

Гарэлі вёскі няверных на беразе Дуная.

|| наз. няве́рнасць, -і, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ábwendig a няве́рны, здра́длівы;

j-n ~ máchen адбіва́ць каго́-н., адця́гваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

niewierny

1. няверны, здрадлівы;

2. недакладны;

Niewierny Tomasz — Фама няверны; Фама-нявернік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

untrue [ʌnˈtru:] adj.

1. памылко́вы, няпра́вільны;

That’s quite untrue. Гэта зусім няправільна.

2. fml (to) няве́рны, здра́длівы;

She was untrue to her husband. Яна здраджвала свайму мужу.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

treacherous

[ˈtretʃərəs]

adj.

а) здра́длівы; прада́жны, верало́мны (пра чалаве́ка, учы́нак)

б) няпэ́ўны, падма́нлівы

Thin ice is treacherous — То́нкі лёд падма́нлівы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

няве́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які парушае вернасць каму‑, чаму‑н.; здрадлівы. Сяброў няверных Там [на караблі] не можа быць І кволым там Няма чаго рабіць. Гілевіч. // Які парушае вернасць у каханні, у шлюбе. Хоць і зорачка — ды не вячэрняя, І каханачка — ды няверная. Багдановіч.

2. Недакладны ва ўспрыманні. Няверны слых.

3. у знач. наз. няве́рны, ‑ага, м.; няве́рная, ‑ай, ж. Уст. Той (тая), хто прыняў чужое веравызнанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)