сде́лка ж. здзе́лка, -кі ж.; (соглашение, сговор) пагадне́нне, -ння ср.;

сде́лка с со́вестью здзе́лка з сумле́ннем;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кансігнацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да кансігнацыі. Кансігнацыйная здзелка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЎТРА́ЙТ,

простая тэрміновая валютная здзелка, якая прадугледжвае плацяжы па форвардным курсе ў строга вызначаны тэрмін.

т. 2, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Транса́кцыя ’пагадненне, здзелка’, ’перавод грашовых сродкаў’ (Булыка, СІС). Інтэрнацыяналам, запазычаны праз рускую мову; ст.-бел. транзакцыя ’ўмова’ (1686 г.) запазычана са ст.-польск. transakcyja, якое з лац. trānsāctio ’пагадненне, здзелка’, ’завяршэнне, заканчэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

swap1 [swɒp] n. абме́н, здзе́лка;

do a swap абмяня́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

жу́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы жуліку, жулікам; такі, як у жулікаў. Жульніцкая выхадка. // Заснаваны на жульніцтве; ашуканскі, махлярскі. Жульніцкая здзелка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палюбо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на ўзаемнай згодзе. Палюбоўная здзелка.

2. Любоўны; ласкавы. Сярод гандлёвых гутарак і чыннасцей ішлі палюбоўныя прызнанні. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

transakcja

transakcj|a

ж. здзелка; пагадненне; гандлёвая ўмова;

dokonać ~i — заключыць пагадненне;

~a gotówkowa — здзелка за наяўны разлік;

~a handlowa — гандлёвае пагадненне;

~a kredytowa — крэдытная аперацыя;

~a terminowa — тэрміновая здзелка;

~a wielostronna — многабаковая здзелка;

~a wymienna — менавая здзелка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

міравы́ I прил. мирово́й;

а́я здзе́лка — мирова́я сде́лка

міравы́ II сущ., ист. мирово́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гандля́рскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гандляра, гандлярства (у 1 знач.), уласцівы ім. Гандлярскі лексікон. Гандлярская хітрасць.

2. Заснаваны на ўласнай выгадзе. Гандлярская здзелка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)