Прыно́жыцца ’стаміцца пасля вялікага пераходу’ (чэрв., Жд. 3). Суфіксальная лексікалізацыя словазлучэння прытаміць ногі. Параўн. прыдаро́жыцца ’здарожыцца’ (ад даро́га, гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прыцю́паць ’прыйсці павольна, па-старыкоўску’ (Янк. 2), прыцюпацца, пріцюпацца, пріцёпацца ’змарыцца ходзячы, здарожыцца’ (Нас.; мсцісл., З нар. сл.), прытіпатысь экспр. ’прыйсці’ (кам., Жыв. НС). Гл. цюпаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
znużyć się
зак. стаміцца; замарыцца; здарожыцца;
znużyć się czym — стаміцца ад чаго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
аслабець, саслабець, аслабнуць, саслабнуць, абяссілець, знясілець, знясіліцца, занядужаць, абнядужаць, знядужыцца, змагчыся, занемагчы, знемагчы, абнемагчы, абнемагчыся, знемагчыся, акволець, стаміцца, утаміцца, прытаміцца, затаміцца, натаміцца, змарыцца, замарыцца, задыхацца, зверадзіцца, уверадзіцца, пераверадзіцца, змардавацца, спрацавацца, нарабіцца, перарабіцца, запарыцца, падарвацца, надарвацца, надламацца, падкасіцца, нацягацца, знябыцца, здарожыцца, прыстаць, прытупацца, прыбіцца, зацягацца, здацца, здаць, дацца, знібыткавацца, страціць сілы □ выбіцца з сілы, выбіцца з сіл, збіцца з ног, зваліцца з ног, не чуць рук
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)