эксте́рном нареч. экстэ́рнам;

сдава́ть экза́мены эксте́рном здава́ць экза́мены экстэ́рнам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экстэ́рнам, прысл.

У выразе: здаваць (здаць) экстэрнамздаваць (здаць) экзамены адразу, без навучання, заняткаў у адпаведнай навучальнай установе. [Казімір:] — Таню, бачыш, трыганаметрыю. Вясною здам экстэрнам. Савіцкі. І я амаль падрыхтаваўся, каб здаць экстэрнам зімовую сесію ў інстытуце разам з вамі... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спецыя́льнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Асобная галіна навукі, тэхнікі, мастацтва; сфера чыёй-н. дзейнасці або вывучэння чаго-н.

Здаваць экзамен па спецыяльнасці.

2. Тое, што і прафесія, асноўная кваліфікацыя.

Сын мае с. музыканта.

Працаваць па спецыяльнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

sublet [ˌsʌbˈlet] v. здава́ць у паднаём, перадава́ць у субарэ́нду;

sublet a room to a friend здава́ць пако́й ся́бру (у субарэнду)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

падзубры́ць, ‑зубру, ‑зубрыш, ‑зубрыць; зак., што.

Разм. Падвучыць дадаткова. Падзубрыць верш. □ — Яны з Мікалаем разам хадзілі здаваць экзамены, шукалі зацішку, каб «падзубрыць», разам сталаваліся. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экзаменава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; незак.

1. Здаваць экзамен. Экзаменуецца вучань трэцяе групы Іван Ванька. Ён з указкаю стаіць каля карты. Колас.

2. Зал. да экзаменаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛЕНД-ЛІ́З (англ. lend-lease ад lend даваць у пазыку + lease здаваць у арэнду),

сістэма перадачы (у пазыку або ў арэнду) узбраення, боепрыпасаў, стратэг. сыравіны, прадуктаў харчавання і да т.п. Пастаўкі па Л.-л. ажыццяўляліся ЗША у краіны-саюзніцы антыгітлераўскай кааліцыі ў перыяд 2-й сусв. вайны. Закон аб Л.-л. прыняты Кангрэсам ЗША у 1941.

Літ.:

Зорин Л.И. Особое задание. М., 1987;

Трасса мужества и дружбы: Сб. Якутск, 1992.

т. 9, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЭРО́БУС,

шырокафюзеляжны самалёт для перавозкі вял. колькасці пасажыраў на далёкія адлегласці. Адрозніваецца высокім узроўнем камфорту, а таксама магчымасцю спрошчаных аперацый з багажом (напр., пасажыр можа здаваць багаж або ўзяць яго з сабой і паставіць у спец. адведзеным месцы). Выкарыстанне аэробусаў павялічвае аб’ём пасаж. перавозак (напр., Іл-86 да 350 пасажыраў) пры змяншэнні колькасці рэйсаў і павышэнні бяспекі паветр. руху. Найб. вядомыя на міжнар. лініях аэробусы вытв-сці ЗША, зах.-герм. фірмаў («Боінг», А-310 і інш.).

т. 2, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЖНАРО́ДНЫ БАНК РЭКАНСТРУ́КЦЫІ І РАЗВІЦЦЯ́ (МБРР; International Bank for Reconstruction and Development),

спецыялізаваная ўстанова AAH. Створаны ў 1945 паводле рашэнняў канферэнцыі ў Брэтан-Вудсе (ЗША, 1944). Асн. задачы: стымуляванне эканам. развіцця краін-удзельніц; садзейнічанне развіццю міжнар. гандлю і падтрыманне плацежных балансаў. Краіны — атрымальнікі крэдытаў абавязаны выконваць рэкамендацыі банка. Здаваць яму справаздачы аб выкарыстанні пазык. Сродкі МБРР ствараюцца ў выніку ўзносаў удзельнікаў і размяшчэння аблігацый на міжнар. рынках пазыковага капіталу. Вышэйшы орган банка — савет кіраўніцтва. Праўленне знаходзіцца ў Вашынгтоне.

т. 10, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

inliefern vt уруча́ць, здава́ць, дастаўля́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)