Bllung f - сціска́нне, згушчэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЗГУШЧА́ЛЬНІКІ,

апараты, у якіх адбываецца аддзяленне цвёрдых часцінак рэчыва ад вадкасці. Бываюць гравітацыйныя (часцінкі ападаюць пад дзеяннем сілы цяжару), інерцыйныя (выдаленне часцінак адбываецца за кошт узнікнення сіл інерцыі пры вярчэнні) і фільтрацыйныя (згушчэнне суспензіі адбываецца пры выдаленні часткі вадкасці). Выкарыстоўваюцца пры здабычы карысных выкапняў і высакародных металаў, у вытворчасці паперы і цэлюлозы.

т. 7, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хма́рнасць, ‑і, ж.

1. Згушчэнне хмар; воблачнасць. Хмарнасць сышла з неба, і перад вечарам з’явілася сонца. Чорны.

2. перан. Нацягнутасць, напружанасць. У дачыненнях між бацькамі і дзецьмі наступіла нядобрая хмарнасць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смя́такзгушчэнне чаго-небудзь вадкага; вільгаць толькі што зрубленага дрэва’ (Нас.), смя́тка ‘недавараная частка яйца’ (Сцяц.). Рус. смя́тка ‘вадкі, некруты стан (аб яйку)’. Ад месці (гл.); Праабражэнскі, 2, 343; Фасмер 3, 695.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stężenie

н.

1. згушчэнне; канцэнтрацыя;

2. зацвярдзенне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

каагуля́цыя

(лац. coagulatio = згортванне, згушчэнне)

згусанне, асяданне часцінак рэчыва ў калоідным растворы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канкрэ́цыя

(лац. concretio = згушчэнне)

мінеральнае ўтварэнне акруглай формы ў тоўшчы асадачных горных парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тума́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Згушчэнне дробных кропелек вады або ледзяных крышталікаў у прыземных слаях атмасферы, якое робіць паветра непразрыстым.

Над лугам слаўся густы т.

2. Непразрыстая заслона дыму, пылу і пад.

Махорачны т.

3. перан. Тое, што перашкаджае правільна ўспрымаць і разумець навакольны свет.

Т. у галаве.

|| прым. тума́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КААГУЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. coagulatio згортванне, згушчэнне),

узбуйненне часцінак дысперснай фазы ў дысперсных сістэмах. Прыводзіць да выпадзення з калоіднага раствору камякаватага асадку ці да застудзянення (гл. Гелі). Адбываецца пры Сутыкненні часцінак у выніку броўнаўскага руху, накіраванага перамяшчэння ў сілавым полі (напр., у эл. полі, электракаагуляцыя) ці пры інш. знешніх уздзеяннях (напр., перамешванне, вібрацыя). К. золей выклікае дабаўленне каагулянтаў. Мае месца ў геал., атм., біял. і розных тэхнал. працэсах — водаачыстцы, вытв-сці палімерных матэрыялаў, харч. прадуктаў і інш.

У.​С.​Камароў.

т. 7, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Konzentratin f -, -en

1) канцэнтра́цыя, засяро́джанне

2) хім. канцэнтра́цыя, згушчэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)