versöhnlerisch

a прымірэ́нчы, зго́дніцкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

жо́ўты, -ая, -ае.

1. Які мае колер аднаго з сямі асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж аранжавым і зялёным; колеру яечнага жаўтка.

Жоўтая фарба.

2. перан. Згодніцкі, прадажны; нізкапробны.

Жоўтая прэса.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных, медыцынскіх, мінералагічных назваў.

Жоўтая лілія.

Жоўтая ліхаманка — вострая заразная хвароба, якая распаўсюджана ў трапічных краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

compromise

[ˈkɑ:mprəmaɪz]

1.

n.

1) кампрамі́с -у m., састу́пка f.

2) кампраміта́цыя f.

2.

v.

1) ісьці на кампрамі́с

2) кампрамітава́ць, ста́віць пад падо́зраньне; рызыкава́ць

3.

adj.

кампрамі́сны; зго́дніцкі, прымірэ́нчы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

жо́ўты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае афарбоўку аднаго з сямі асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж аранжавым і зялёным; колеру яечнага жаўтка, золата. Жоўтае лісце. □ Бягуць ручаі па разорах размытых, Выгладжваюць жоўты пясок. Колас. Жоўтыя мурашкі ўспаўзаюць на рукі. Чорны.

2. перан. Згодніцкі, рэфармісцкі; прадажны, здрадніцкі. Жоўтая буржуазная прэса. Жоўтыя прафсаюзы.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных, медыцынскіх, мінералагічных назваў. Жоўтая лілія. Жоўтая крывяная соль.

•••

Жоўтая вада гл. вада.

Жоўтая ліхаманка гл. ліхаманка.

Жоўтая раса гл. раса.

Жоўты білет гл. білет.

Жоўты дом гл. дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)