ЗЛАЧЫ́НСТВЫ СУ́ПРАЦЬ АСО́БЫ,

у крымінальным праве злачынствы, якія пасягаюць на жыццё, здароўе, свабоду і годнасць асобы. Ахова асобы, яе правоў і інтарэсаў замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржава абараняе чалавека ад любых супрацьпраўных замахаў. Паводле КК Рэспублікі Беларусь да З.с.а. адносяцца: розныя віды наўмыснага забойства, неасцярожнае забойства, давядзенне да самагубства, наўмыснае нанясенне цялесных пашкоджанняў рознай ступені цяжкасці, неасцярожнае цяжкае або менш цяжкае цялеснае пашкоджанне; ухіленне ад лячэння венерычнай хваробы і заражэнне венерычнай хваробай, хваробай СНІД, незаконны аборт, згвалтаванне і інш. злачынствы ў палавой сферы; злоснае ўхіленне ад платы аліментаў на ўтрыманне дзяцей і ад аказання дапамогі бацькам, злоўжыванне апякунскімі абавязкамі, выкраданне або падмен дзіцяці; незаконнае пазбаўленне волі, захоп заложнікаў, пакіданне ў небяспецы, неаказанне дапамогі хвораму, паклёп, абраза і інш. Закон прадугледжвае розныя віды пакарання ў залежнасці ад ступені грамадскай небяспекі злачынства. За З.с.а., якія адносяцца да асабліва цяжкіх, можа быць назначана пакаранне ў выглядзе максімальнага тэрміну пазбаўлення волі, а ў выключных выпадках — пакаранне смерцю. Адказнасць за З.с.а. настае з 16-гадовага ўзросту, аднак за некаторыя з іх, як забойства, згвалтаванне і інш., — з 14 гадоў.

Э.І.Кузьмянкова.

т. 7, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

наси́лие ср.

1. (принудительное воздействие) насі́лле, -лля ср.;

применя́ть наси́лие ужыва́ць насі́лле;

2. (притеснение, беззаконие) гвалт, род. гва́лту м.;

наси́лие и разбо́й гвалт і разбо́й;

следы́ наси́лия на те́ле сляды́ гва́лту на це́ле;

3. (изнасилование) згвалтава́нне, -ння ср., згва́лчанне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надруга́тельство ср. здзек, род. здзе́ку м., насмяя́нне, -ння ср., кпі́ны, -наў ед. нет (з каго, чаго); (оскорбление) зневажа́нне, -ння ср., знява́га, -гі ж., абра́за, -зы ж. (каго, чаго); (обесчещивание) абнясла́ўленне, -ння ср., знясла́ўленне, -ння ср., аганьбава́нне, -ння ср. (каго, чаго); (изнасилование) згвалтава́нне, -ння ср., згва́лчанне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

gwałt, ~u

м.

1. гвалт, насілле;

~em — гвалтам, сілаю, сілком;

2. згвалтаванне;

dokonać ~u na kim — згвалціць каго;

3. мітусня; крык, шум, галас, гвалт;

na gwałt — а) спешна; безадкладна;

абавязкова;

~u! — ратуйце!;

nie ma ~u — няма патрэбы спяшацца; не да спеху

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)