ДЭЗОКСІРЫБАНУКЛЕАПРАТЭІ́ДЫ,
бялкі, здольныя звязвацца з малекуламі ДНК праз утварэнне вадародных сувязей. Звязванне можа адбывацца па ўсёй даўжыні малекулы (гістонавыя бялкі) ці на працягу пэўных кароткіх яе паслядоўнасцей (сайт-спецыфічныя бялкі). Удзельнічаюць у працэсах рэпліцыравання і счытвання інфармацыі з малекул ДНК, іх упакоўкі ў храмацін, згортвання малекул ДНК з утварэннем розных даменаў, у кантролі за транскрыпцыяй генаў і інш. Кожнаму тыпу клетак жывых арганізмаў уласцівы пэўны набор Д. негістонавай прыроды, які ў сукупнасці вызначае характар экспрэсіі генаў.
т. 6, с. 327
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
zadawać się
незак. звязвацца; ублытвацца, уцягвацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АНТЫЦЕ́ЛЫ,
складаныя бялкі — імунаглабуліны, якія сінтэзуюцца клеткамі лімфатычнай тканкі чалавека і цеплакроўных жывёл пад уплывам антыгенаў. Здольныя спецыфічна звязвацца з імі ў імунныя комплексы, што забяспечваецца прасторавай узаемадапаўняльнасцю (камплементарнасцю) паверхняў малекул антыцел і антыгена. Дзякуючы рэакцыям звязвання антыцел з антыгенамі адбываецца нейтралізацыя мікробных таксінаў, імабілізацыя і ўстараненне мікраарганізмаў, чужародных арганізму бялкоў і поліцукрыдаў, а таксама ўласных клетак са змененай паверхневай мембранай. Адначасова яна ляжыць у аснове патагенетычнага механізма анафілаксіі, сываратачнай хваробы і аўтаімунных захворванняў. У лабараторнай практыцы рэакцыя выкарыстоўваецца для дыягностыкі хвароб, ідэнтыфікацыі мікраарганізмаў і асобных рэчываў.
т. 1, с. 403
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каге́рэр
(англ. coherer, ад лац. cohaerere = звязвацца)
прыбор, які ў пачатковы перыяд развіцця радыётэхнікі выкарыстоўваўся як дэтэктар радыёхваль.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
свя́зываться возвр., страд. звя́звацца;
не свя́зывайся с ним! разг. не звя́звайся з ім!; см. свя́зывать.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
connect [kəˈnekt] v.
1. злуча́ць; злуча́цца; звя́зваць; звя́звацца
2. дапасо́ўвацца (па раскладзе – пра транспарт)
3. асацыі́раваць
4. до́бра ста́віцца, разуме́ць (пра людзей)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
tangle2 [ˈtæŋgl] v.
1. блы́таць; блы́тацца
2. заблы́тваць; заблы́твацца;
get tangled in lies заблы́тацца ў хлусні́
3. (with) свары́цца, канфліктава́ць; звя́звацца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
спла́чиваться
1. згурто́ўвацца, ядна́цца, з’ядно́ўвацца, аб’ядно́ўвацца;
2. страд. збіва́цца, звя́звацца; згурто́ўвацца, ядна́цца, з’ядно́ўвацца, аб’ядно́ўвацца; см. спла́чивать.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спу́тываться
1. блы́тацца, зблы́твацца;
2. (с кем) прост. звя́звацца, злы́гвацца;
3. страд. блы́тацца, зблы́твацца; пу́тацца; см. спу́тывать.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нітава́цца, ‑туецца; незак.
1. Злучацца нітамі 1.
2. перан. Злучацца, сплятацца; звязвацца. І песня шчасця чуецца Між сёл і гарадоў, А з песняй той нітуецца Геройства і любоў. Кляшторны. І ўночы Галі не далі спакою думкі: яны нітаваліся адна з адною, і ўсё больш думалася пра Стася. Сабаленка.
3. Зал. да нітаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)