sprowadzać się

незак.

1. пераязджаць;

2. зводзіцца;

zagadnienie sprowadzać się do ... — пытанне зводзіцца да...

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

своди́ться несов.

1. (к чему-л. — ограничиваться) зво́дзіцца;

своди́ться к нулю́ зво́дзіцца да нуля́;

2. (о пятнах) выво́дзіцца;

3. страд. зво́дзіцца; высяка́цца; заво́дзіцца; выво́дзіцца; пераво́дзіцца; см. своди́тьII 1, 5, 6, 7.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ussterben* vi (s) выміра́ць, зво́дзіцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

абраза́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абразаць — абрэзаць.

2. Рэлігійны абрад у яўрэяў і некаторых іншых народаў, які зводзіцца да адразання крайняй плоці мужчынскага члена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БІКВАДРА́ТНАЕ ЎРАЎНЕ́ННЕ (ад бі... + лац. quadratus квадратны),

ураўненне, што мае выгляд ax​4 + bx​2 + c = 0. Падстаноўкай x​2 = y зводзіцца да квадратнага ўраўнення.

т. 3, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

обма́нываться

1. падма́нвацца, ашу́квацца;

2. страд. падма́нвацца, ашу́квацца, зво́дзіцца; см. обма́нывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заключа́цца, ‑аецца; незак.

1. Быць сутнасцю чаго‑н., зводзіцца да чаго‑н. Эстэтычнае хараство апавядання [Я. Брыля «У сям’і»] ў тым і заключаецца, што ў ім, як у люстры, адбіліся жывыя вобразы народных талентаў. Майхровіч.

2. Зал. да заключаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛАГАРЫФМАВА́ННЕ,

дзеянне, якое зводзіцца да адшукання лагарыфма лікавага, алг. ці інш. выразу; адно з дзеянняў, адваротных узвядзенню ў ступень. У выліч. практыцы выкарыстоўваецца для звядзення дзеянняў множання, дзялення, узвядзення ў ступень і здабывання кораня да дзеянняў складання, адымання, множання і дзялення адпаведна.

т. 9, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛОСКАПАРАЛЕ́ЛЬНЫ РУХ цвёрдага цела,

механічны рух, пры якім усе пункты цела перамяшчаюцца паралельна некат. нерухомай плоскасці. Вывучэнне П.р. зводзіцца да разгляду руху нязменнай плоскай фігуры ў яе плоскасці, што адпавядае паступальнаму руху фігуры разам з выбраным полюсам і яе вярчальнаму руху вакол гэтага полюса.

т. 12, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫЦІ́РКА ў машынабудаванні,

аперацыя мех. апрацоўкі з мэтай падгонкі дэталей, якія працуюць у пары (напр., клапан — сядло клапана). Зводзіцца да шматразовых перамяшчэнняў інструмента (прыціра) і дэталі (дэталей) з абразіўным матэрыялам. Выпраўляе форму дэталі ў межах допуску, памяншае шурпатасць паверхні і паляпшае іх эксплуатацыйныя якасці.

т. 13, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)