форма мінер. агрэгата, прадстаўленага групай крышталёў, якія нараслі адным канцом (гранню або рабром) на агульную аснову — сценку поласці (жэоды, міяролы) або адкрытай трэшчыны ў горных пародах. Крышталі аграненыя з канца, які звернуты ў бок свабоднай прасторы. Найб. часцей трапляюцца Д. кварцу, кальцыту, розных сульфідаў (пірыту, галеніту і інш.), флюарыту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІФЕ́СТ (ад позналац. manifestum заклік),
1) асобы акт кіраўніка дзяржавы або вышэйшага органа дзярж. улады, звернуты да насельніцтва. Прымаецца ў сувязі з якой-н. важнай паліт. падзеяй, урачыстай датай і да т.п.
2) Заклік, дэкларацыя паліт. партыі, грамадскай арг-цыі, якія змяшчаюць праграму і прынцыпы дзейнасці.
3) Пісьмовае выкладанне літ. або маст. прынцыпаў якога-н. кірунку або групы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
успу́хлы, ‑ая, ‑ае.
Які ўспух. А мне, калі я яшчэ раз зірнуў на яго звернуты набок нос і ўспухлую губу, свет не мілы.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэтраспекты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Звернуты назад, да мінулага. Сучасная паэзія накіроўвала .. [Бярозкіна] рэтраспектыўны погляд не далей 30‑х, у крайнім выпадку не далей 20‑х гадоў.Каваленка.
[Ад лац. retro — назад і spectare — глядзець.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЗАСЛА́ЎСКІ КЛЯ́ШТАР ДАМІНІКА́НЦАЎ.
Існаваў у Заслаўі ў 1676—1832. Засн. тагачаснымі ўладальнікамі горада Казімірам і Крыстынаю (з Глябовічаў) Сапегамі. У 1678 асвячоны віленскім біскупам. Размяшчаўся на замчышчы пры касцёле архангела Міхаіла, перабудаваным з кальвінскага збору. Пабудаваны ў 1772 корпус жылога будынка з часанага дрэва быў 2-павярховы, на каменным падмурку, франтонам звернуты на У. Б-ка ў 1818 мела 422 тамы. Пасля скасавання кляштара касцёл некат. час быў парафіяльным, у 1840 асвячоны як Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква. А.А.Ярашэвіч.