сгото́вить сов., разг. (обед) згатава́ць, прыгатава́ць, звары́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павары́ць, -вару́, -ва́рыш, -ва́рыць; -ва́раны; зак., што.

1. Зварыць усё, многае.

П. усё мяса.

2. Варыць некаторы час.

П. мяса хвілін дваццаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зва́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зва́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зварыць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пригото́вить сов.

1. падрыхтава́ць, прыгатава́ць;

2. (состряпать) звары́ць, згатава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зва́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. зварваць — зварыць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недавары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., што.

Зварыць не да поўнай гатоўнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗВА́РКА ТРЭ́ННЕМ,

зварка металаў пластычным дэфармаваннем нагрэтых узаемным трэннем паверхняў і наступным сцісканнем дэталей. Робіцца на машынах, у якіх вырабы, што трэба зварыць, замацоўваюць сувосева; вярчальны рух звычайна надаюць аднаму з вырабаў. Выкарыстоўваецца для злучэння валоў, штокаў з поршнямі, частак металарэзных інструментаў, інш. малагабарытных вырабаў з разнародных металаў і сплаваў, якія рэзка адрозніваюцца сваімі цеплафіз. і хім. ўласцівасцямі (напр., сталь з алюмініем і меддзю, тытан з алюмініем). Пашырана ў маш.-буд. і інстр. вытв-сці.

т. 7, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падвары́ць, -ару́, -а́рыш, -а́рыць; -а́раны; зак. (разм.).

1. чаго. Зварыць ці заварыць у дадатак да зваранага, заваранага раней.

П. бульбы.

П. кавы.

2. што. Зваркай прымацаваць; прыварыць.

П. планку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свари́ть сов.

1. звары́ць, згатава́ць;

2. мет. звары́ць;

◊

ка́ши (пи́ва) не сва́ришь (с кем-л.) ка́шы (пі́ва) не зва́рыш (з кім-небудзь);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)