сварлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць сварлівага; схільнасць да сваркі. Палагея (так звалі ўдаву) мела не зусім чыстую рэпутацыю і, апрача таго, славілася сваёй сварлівасцю. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іме́нне, ‑я, н.

Абл. Імя, мянушка, прозвішча. — Прозвішча ў яго было Лубнеўскі. А Парыпанам звалі яго.. — Яна [Грасыльда] падумала. — Мусіць, сам ён сабе такое іменне даў... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nickname​2 [ˈnɪkneɪm] v. дава́ць мяну́шку, празыва́ць;

Philip’s friends nicknamed him “Snail” because he was so sluggish. Сябры пра звалі Філіпа Смаўжом за тое, што ён быў вельмі марудлівы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

руха́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць рухавага, жывасць. Пеначкай звалі маленькую Алачку за яе рухавасць, за чубік, за шчабятлівы галасок. Дуброўскі. Застылыя рысы твару ўмомант набылі жывую рухавасць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напэ́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Нарабіць бруду; запэцкаць што‑н. Напэцкаць на падлозе.

2. перан. Зрабіць дрэнна, нядбайна. Звалі [памяшканне] з недаробкамі, напоркалі, напэцкалі, нібы гэта рабілі, гуляючы, самі выхаванцы дзіцячага садзіка. «Вожык».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падшыва́нец, ‑нца, м.

Разм. Хлапчук (звычайна падлетак). Падлеткі-падшыванцы.. сталі юнакамі. Хадкевіч. Пляц звалі выган, але пасвілі тут рэдка, ганялі ўсё жывёлу на другі канец сяла; тут жа найбольш гулялі дзеці, падшыванцы-падлеткі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шу́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Тое, што і шуснуць (у 3 знач.); упасці, праваліцца куды‑н. За восень у балота так наліла, што ў поцемках можна шуснуцца ў прорву — і памінай як звалі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пане́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Незамужняя дачка пана. [Вашамірскі] жыў з трыма незамужнімі дочкамі, якіх у нас звалі паненкамі. Бядуля.

2. Уст. Маладая дзяўчына. Сястру.. [Казік] пакінуў цыбатым падлеткам, а цяпер, выходзіць, паненка. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ярэ́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ярма. Ярэмны вол. □ Звалі [лістоўкі] на паўстанне З-пад ярэмных пут. Бядуля. Мо і праўда — валы скамянелі Ад работы ярэмнай, цяжкой? Арочка.

•••

Ярэмныя вены — парныя вены, якія ідуць ад галавы, твару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАСАЛІТЭ́Т (франц. vassalité ад позналац. vassallus васал, vassus слуга),

сістэма адносін асабістай залежнасці адных феадалаў (васалаў) ад іншых (сеньёраў або сюзерэнаў) у Зах. Еўропе. Упершыню склаўся ў позняй Франкскай імперыі пры Карле Вялікім (768—814), далейшае развіццё атрымаў у Германіі, Францыі, Англіі. На Беларусі ў класічным выглядзе не аформіўся, спец. тэрміна для яго абазначэння не было, аднак сістэма васальнай залежнасці існавала. У часы Кіеўскай Русі князі ўступалі паміж сабой у васалітэт, калі адзін з іх пагаджаўся лічыцца «сынам» другога (пры раўнапраўных адносінах князі звалі адзін аднаго «братамі»). Баяры былі васаламі таго князя, якому служылі і ад якога за службу мелі маёнткі. У 11—12 ст. у найбуйнейшых баяр з васалаў 3-га ўзроўню з’явіліся асабістыя дружыны. У ВКЛ у 13—14 ст. сістэма кіравання асобнымі землямі (княствамі) будавалася на васальнай залежнасці князёў ад вял. князя ВКЛ. Адначасова кожны князь меў васалаў з баяр, некаторыя з іх былі васаламі непасрэдна вял. князя ВКЛ. У канцы 14—15 ст. юрыд. правы непасрэдных васалаў вял. князя ВКЛ замацаваны ў шэрагу прывілеяў. Шляхта атрымала права распараджацца сваімі ўладаннямі. Васальныя адносіны гэтай групы феадалаў з вял. князем звяліся да абавязку ваен. службы і права падлягаць суду вял. князя ВКЛ ці яго намеснікаў.

В.​Л.​Насевіч.

т. 4, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)