Струх ‘нешта струпелае’ (Барад.), стру́хнуць, струхне́цьзбуцвець, спарахнець’ (ТС). Гл. трухнуць, трухлы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zbutwieć

зак. сатлець; згніць; згнісці; збуцвець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

спра́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. спрах, ‑ла; зак.

Сатлець, збуцвець, ператварыцца ў парахню. Папера спрахла. / у перан. ужыв. Нібы ў сне, прадчуваючы, як зараз канчаткова рухне і спрахне ягонае жыццё, Рыбак пераступіў парог і ўпёрся позіркам у магутную печ-галанку. Быкаў.

•••

Каб ты (ён, яна і пад.) спрах — ужываецца як праклён, вырашэнне крайняй незадаволенасці кім‑, чым‑н. — Цьфу, каб ты спрах, — вылаяўся Тульба. Радкевіч. [Лявон:] — Толькі, от каб яно спрахла, дзе тая паперка? Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)