Абл. Паслязаўтрашні. Раптам захацелася, каб скарэй перажыць сённяшнюю ноч, заўтрашні дзень і ноч і дачакацца пазаўтрашняга дня.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРЭ́ЛІКАВА Таццяна Іванаўна (н. 28.11.1947, в. Патапаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. празаік. Скончыла БДУ (1970). Друкуецца з 1962. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Дзе лес шуміць» (1978), «Пры святле расстанняў» (1985) і інш. Асноўнае ў яе творах — маральна-этычныя аспекты грамадства, духоўныя пошукі героя. Адметнае ў маст. манеры — аўтарская занепакоенасць людскімі лёсамі, шматграннасць чалавечай душы, клопат пра заўтрашні дзень Сусвету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пасляза́ўтрашні, ‑яя, ‑яе.
Разм. Які будзе, адбудзецца паслязаўтра. [Каця] добра пражыла ўчарашні дзень, нядрэнна ідзе сённяшні, яна ведае, які будзе і заўтрашні і паслязаўтрашні.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВАСІЛЕ́ЎСКІ Пятро (Пётр Савельевіч; н. 15.5.1922, в. Сямёнаўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік, кінарэжысёр. Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі (1953). У 1953—88 на кінастудыі «Беларусьфільм». Друкуецца з 1942. Піша на рус. і бел. мовах. Аўтар аповесцей «Новы дзень» (1956), «Першапутак» (1959), «Вечныя маладажоны» (1987), п’ес «Год дзевяцьсот семнаццаты» (паст. 1957), «Чалавек вярнуўся» (паст. 1959), «Любоў, Надзея, Вера...» (паст. 1960) і інш., п’есы для тэлебачання «Руслан плюс Людміла» (1984). Пісьменніка цікавяць пераважна маральна-этычныя праблемы. Рэжысёр фільмаў «Палеская легенда» (1957, з М.Фігуроўскім), «Рагаты бастыён» (1965) і інш.
Тв.:
Твой заўтрашні дзень: П’есы. Мн., 1968;
Красота человеческая: Повесть и рассказы. Мн., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
to-morrow, tomorrow
[təˈmɑ:roʊ]1.
n.
за́ўтрашні дзень
2.
adv.
за́ўтра
the day after tomorrow — паза́ўтра, пасьляза́ўтра
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
растранжы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Разм. Легкадумна растраціць (грошы, сродкі). Адны да капейкі могуць растранжырыць усё, не думаючы пра заўтрашні дзень, другія адмаўляюць сабе ў неабходным і кожную капейку трацяць з болем у сэрцы.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУ́КАЎ (Bukov) Эміліян Несцеравіч (8.8.1909, г. Кілія Адэскай вобл., Украіна — 20.10.1984),
малдаўскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Нар. пісьменнік Малдавіі (1982). Герой Сац. Працы (1979). Скончыў Бухарэсцкі ун-т (1936). Першы паэт. зборнік — «Праца кіпіць» (1932). Творы 1930—40-х г. (зб. «Мова сонца», 1937) накіраваны супраць каланіяльнага рэжыму баярскай Румыніі. У кнігах паэзіі «Я бачу цябе, Малдавія» (1942), «Дзень сённяшні — дзень заўтрашні» (1965, Дзярж. прэмія Малдавіі 1966), «Дрэва жыцця» (1974), раманах «Горад Рэут» (1956), «Магістраль» (1969) і інш. — узнёсласць чалавечых пачуццяў, патрабавальнасць да чалавека, адказнасць перад сабой і народам. Пераклаў на малд. мову асобныя вершы Я.Купалы. На бел. мову творы Букава пераклалі А.Астрэйка, Р.Барадулін, Х.Жычка, М.Калачынскі, Я.Семяжон і інш. (у кн. «Малдаўскія апавяданні», 1958; «Паэты сонечнай Малдовы», 1960).
Тв.:
Бел.пер. — Нараджэнне першай зоркі. Мн., 1980.
Літ.:
Чиботару С.С. Писатель и время: Исслед. творчества Е.Букова: Пер. с молд. Кишинев, 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нікуды́шні, нікудышны ’нікчэмны, непрыдатны, няздатны’ (Касп., Сцяц., Сл. ПЗБ; драг., Нар. лекс.; Ян.; петрык., Мат. Гом.), нікудцчны ’слабы, стары’ (Ян.). Прыметнік, утвораны на базе словазлучэння нікуды не варты шляхам адсячэння яго часткі і афармлення канца слова суфіксам ‑шн (‑чн), параўн. заўтрашні, ранішні і пад. Меркаванні пра запазычанасць з рус.никудышний (Сл. ПЗБ), здаецца, не маюць падстаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зазірну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Тое, што і заглянуць. Зазірнуць у твар. Зазірнуць у заўтрашні дзень. Зазірнуць пад лаўку. □ Хто яго ведае, па якой прычыне дзядзька не зазірнуў да нас.Дамашэвіч.Пакаштаваўшы радыску, вырваную прама з гладкі, Рыгор зазірнуў за амшанік.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)