прэтэндава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; незак.

1. на каго-што. Заяўляць правы, разлічваць на што-н., дабівацца чаго-н.

П. на кіруючую пасаду.

2. на што. Лічыць сябе ўладальнікам якіх-н. дадатных якасцей, жадаць, каб іх прызналі іншыя.

П. на інтэлігентнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

claim​2 [kleɪm] v.

1. патрабава́ць

2. прэтэндава́ць

3. заяўля́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

declare [dɪˈkleə] v. заяўля́ць, аб’яўля́ць, абвяшча́ць;

declare war аб’яві́ць вайну́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

asseverate

[əˈsevəreɪt]

v.t.

урачы́ста абвяшча́ць, заяўля́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

oświadczać

незак. заяўляць, абяўляць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

predicate​2 [ˈpredɪkeɪt] v. fml (on/upon) сцвярджа́ць; заяўля́ць; рабі́ць зая́ву

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПАДСУ́ДНЫ,

абвінавачаны, якога аддалі пад суд. Паводле працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь (КПК у рэдакцыі 1960) мае права браць удзел у суд. разглядзе яго справы, заяўляць адводы і хадайніцтвы, прад’яўляць доказы, выступаць у суд. спрэчках, выступаць з апошнім словам, абскарджваць прыгавор і вызначэнне суда. Яўка П. ў суд абавязковая. Разбор справы пры адсутнасці П. дапускаецца ў выключных выпадках, калі гэта не перашкаджае ўстанаўленню ісціны па сутнасці абвінавачвання. Свае правы П. рэалізуе сам або з дапамогай абаронца. Пасля вынясення абвінаваўчага прыгавору і набыцця ім законнай сілы П. становіцца асуджаным. КПК Рэспублікі Беларусь 1999 замест паняцця «П.» ўжывае паняцце «абвінавачаны», пакідаючы за ім тыя ж правы і абавязкі.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 11, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перазаяўля́ць

‘паўторна заяўляць што-небудзь і без прамога дапаўнення (пра каго-небудзь, што-небудзь, аб кім-небудзь, чым-небудзь); паўторна падаваць заяўку на ўдзел каго-небудзь у чым-небудзь (перазаяўляць спартсменаў да пачатку матча)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перазаяўля́ю перазаяўля́ем
2-я ас. перазаяўля́еш перазаяўля́еце
3-я ас. перазаяўля́е перазаяўля́юць
Прошлы час
м. перазаяўля́ў перазаяўля́лі
ж. перазаяўля́ла
н. перазаяўля́ла
Загадны лад
2-я ас. перазаяўля́й перазаяўля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перазаяўля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

wetować

незак. заяўляць вета, пратэставаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дэнансава́ць

(фр. dénoncer)

заяўляць аб спыненні дзеяння, скасаванні міжнароднага дагавору.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)