уцягну́ць, уцягну, уцягнеш, уцягне; зак., каго-што.

1. Цягнучы, завалачы, увалачы каго‑, што‑н. у што‑н. Уцягнуць сані ў вазоўню. □ Абедзвюма рукамі Аўгіння падхапіла цяжкае цела і ўцягнула ў хату. Дзятлаў. // Сілаю ўвесці ў якое‑н. памяшканне, унутр чаго‑н. — Біттэ, біттэ, — зноў запрасіў.. немец у акулярах, а другі, у жоўтых скураных пальчатках, узяў Раю за руку і сілаю ўцягнуў у машыну. Арабей.

2. Усунуць у якую‑н. адтуліну што‑н. Уцягнуць нітку ў іголку. □ І ніхто нават не згледзеў, як уцягнула.. [бабіна дачка] ў чар[а]ціну моцны сталёвы прут. — Ідзі, — кажа ўдовінаму сыну. Ён і пайшоў па чар[а]ціне. Якімовіч. // Зашнураваць. Уцягнуць шнуркі ў чаравікі.

3. Удыхнуць. Пярэдні мамант падняў угару хобат, з шумам уцягнуў паветра і затрубіў. В. Вольскі. Нос казытала свежая, толькі што скошаная трава, якая пачынала ўжо набываць пах сена. Міхась уцягнуў у лёгкія саладкаваты ап’яняючы водар. Дамашэвіч.

4. Утуліць, увабраць унутр (галаву, шчокі, жывот і пад.). Паліводскі ўцягнуў ніжнюю губу ў рот і сціснуў яе. Чорны. [Алег] скурчыўся, уцягнуў шыю ў плечы, але не пакідаў сачыць за ракой. Гамолка. Сотнікаў ўцягнуў галаву ў каўнер, трохі прыхінуўся плячом да.. спіны Рыбака і заплюшчыў вочы. Быкаў. // безас. Запасці. Яму ўцягнула жывот. Шчокі ўцягнула.

5. перан. Угаварыць, схіліць каго‑н. уступіць у што‑н., прыняць удзел у чым‑н. Уцягнуць таварыша ў драмгурток. Уцягнуць у спрэчку. □ Як хлопцы ні стараліся ўцягнуць мяне зноў у сваю кампанію, я не паддаваўся. Сабаленка. На кавалкі разрывалася Дуня, каб стварыць атмасферу весялосці і ўцягнуць у яе малазнаёмага тут новага настаўніка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tie

[taɪ]

1.

v., tied, tying

1) зьвя́зваць, перавя́зваць, перавя́заць; прывя́зваць

to tie a package — зьвяза́ць паку́нак

to tie a dog to a tree — прывяза́ць саба́ку да дрэ́ва

2) завя́зваць

tie one’s apron strings — завяза́ць матузы́ фартуха́

to tie one’s shoes — зашнурава́ць чараві́кі

3) Figur. быць зьвя́заным, прывя́заным

to be tied to one’s job — быць зьвя́заным пра́цай

4) атрыма́ць нічы́йны вы́нік

The two teams tied — Кама́нды згуля́лі ўнічыю́

2.

n.

1) ву́зел -ла́ m.

2) шнуро́к -ка́ m., вяро́ўка, пры́вязь f.

3) бант -а m.

4) га́льштук -а m.

5) су́вязь f.; по́вязі pl. only

family ties — сяме́йныя по́вязі

6) шпа́ла f. (на чыгу́нцы)

7) ро́ўная ко́лькасьць галасо́ў; нічыя́ f., ро́зыгрыш -у m. (у гульні́)

- tie down

- tie in

- tie up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)