зачэ́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Тое, што і зачэрпнуць. Гарбачэня разагнуў асаку і хацеў пілоткай зачэрпаць вады, але там нават простым вокам льга было разгледзець нейкую машкару і пацяруху. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жме́ня, -і, мн. -і, жмень, ж.
1. Далонь і пальцы рукі, складзеныя так, каб імі можна было зачэрпнуць або ўтрымаць што-н.
Зачэрпваць жменяй.
2. Колькасць чаго-н., што змяшчаецца ў складзеную так руку.
Ж. мукі.
3. перан., чаго. Зусім невялікая колькасць каго-, чаго-н.
Ж. сена.
◊
Поўнай жменяй — шчодра, не шкадуючы.
|| памянш. жме́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.
Засталася ж. байцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
засілі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Разм.
1. Злавіць у сіло. Засіліць птушку.
2. Павесіць. — Цару і ўсім яго паслугачам гэтак насаліў, што яны жыўцом мяне з’елі б або на горкай асіне засілілі б. Сабаленка.
3. Абл. Зачэрпнуць. Махорка, нагнуўшыся, засіліў жменяй ваду і плюхнуў сабе на шчокі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zaczerpnąć
зак.
1. зачэрпнуць;
zaczerpnąć wody ze studni — зачэрпнуць вады са студні;
2. перан. пачарпнуць, узяць; запазычыць; пераняць;
zaczerpnąć wiadomości — пачарпнуць звесткі;
zaczerpnąć sił — набрацца сіл;
zaczerpnąć powietrza (tchu) — глынуць паветра
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zagarnąć
зак.
1. загрэбці; зачэрпнуць; зачэрпаць;
zagarnąć wody — зачэрпнуць вады;
2. падгарнуць; загарнуць;
zagarnąć rękawy — падгарнуць рукавы;
3. захапіць што; завалодаць чым;
zagarnąć terytorium — захапіць (заняць) тэрыторыю;
zagarnąć władzę — захапіць уладу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
жме́ня, ‑і, ж.
1. Далонь і пальцы рукі, складзеныя так, каб імі можна было зачэрпнуць або ўтрымаць што‑н. Віктар падбег да балота, зачэрпнуў у жменю вады, змяшаў і пяском і прынёс Мірону. Маўр. Волька з задавальненнем расцёрла ў жмені колас, панюхала, паспрабавала на зуб. Васілевіч.
2. Колькасць чаго‑н., што змяшчаецца ў далоні са сціснутымі пальцамі. Васіліна паднялася да бункера і, перагнуўшыся цераз борт, зачэрпнула жменю зерня. Хадкевіч. // Пучок сарваных, зжатых раслін, які можна абхапіць далонню і пальцамі. Сухія, ломкія, спелыя сцёблы жменя за жменяю клаліся на перавяслы. Мележ.
3. перан. Нязначная колькасць, нямнога каго‑, чаго‑н. Туліцца каля платоў Жменя худых цялят. Танк.
•••
Поўнай жменяй — шчодра, не шкадуючы. У сонцы дзён, у зорнасці начэй Я сеяў іскры сэрца поўнай жменяй. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nabrać
nabra|ć
зак.
1. набраць; увабраць; пакласці; зачэрпнуць;
~ć wiadro wody — набраць вядро вады;
gąbka ~ła wody — губка ўсмактала ваду;
~ć powietrza w płuca — набраць паветра ў лёгкія;
2. набыць;
~ć apetytu — а) прагаладацца;
увайсці ў смак;
~ć ochoty — захацець;
~ć rozgłosu — стаць вядомым;
~ć znaczenia — набыць значэнне;
~ć rozgłosu — набыць агалоску;
~ć wprawy — набыць навык;
3. нарваць;
wrzód ~ł — скула нарвала;
4. абдурыць;
~ć wody w usta — набраць вады ў рот
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)