zatulić

зак. захутаць; захінуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

уху́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Захутаць, абгарнуць з усіх бакоў.

У. дзіця ў коўдру.

|| незак. уху́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. уху́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. уху́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. уху́тванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bundle up

цёпла апрану́цца, аху́таць, заху́таць (напр. дзіця́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Прыку́таць, прыку́таць ’закрыць, прыкрыць, прычыніць’ (Ян., Бяльк., Растарг.), таксама прыху́таць ’пахаваць’ (Жд.), з развіццём семантыкі прыку́таць ’прымусіць’ (Ян.); сюды ж аддзеяслоўнае прыку́тка ’прыкрыццё (напр., дзвярэй)’: нещитная прикутка дзверей (Нас.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад ку́таць ’закрываць’ < прасл. *kǫtati/*kutati. Параўн. рус. дыял. прику́татьзахутаць, добра ўкрыць’, ’пакрыць (пра зямлю)’, ’закрыць, прыкрыць; зачыніць’, укр. прику́тати ’прыкрыць, захутаць зверху’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыдушка́цьзахутаць усяго цалкам’ (Ян.). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад душа́ (гл.) з матывацыяй ’схаваць душу (г. зн. чалавека; тут немаўля)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аху́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Абгарнуць чым-н., захутаць.

А. ногі коўдрай.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Агарнуць, пакрыць чым-н.

Туман ахутаў лес.

|| незак. аху́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. аху́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. аху́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аху́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Укрыць з усіх бакоў, абгарнуць чым‑н.; захутаць. Ахутаць шыю шалікам.

2. перан. Пакрыць чым‑н., агарнуць. Шэрань заслала палі, схавала абрысы ўзгоркаў і пералескаў, ахутала бярозавыя гаі і прысады ля дарог. Хадкевіч. Цёмная восеньская ноч ахутала Неапалітанскі заліў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укруці́ць, -ручу́, -ру́ціш, -ру́ціць; -ру́чаны; зак.

1. што ў што. Круцячы, уставіць.

У. лямпачку ў патрон.

2. каго-што ў што. Захутаць, завінуць.

У. дзіця ў коўдру.

У. каўбасу ў паперу.

3. што. Убавіць, прыкруціць што-н.

У. кнот у лямпе.

4. што ў што. Уматаць у што-н.

У. канец вяроўкі ў кола.

5. што. Махлюючы, прысвоіць, не аддаць чаго-н. узятага, пазычанага (разм.).

У. дваццаць пяць рублёў.

|| незак. укру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zawinąć

зак.

1. завінуць; загарнуць; захутаць;

zawinąć w papier — загарнуць у паперу;

2. закасаць;

zawinąć rękawy — закасаць рукавы;

3. завярнуць; зайсці;

zawinąć do portu — зайсці ў порт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

укруці́ць, укручу, укруціш, укруціць; зак., каго-што.

1. Круцячы што‑н., уставіць, уціснуць у сярэдзіну чаго‑н. Укруціць лямпачку ў патрон. □ [Ванька] шпурнуў пад ногі недакурак, укруціў яго абцасам у пясок. Місько.

2. Захутаць, завінуць у што‑н. Спрактыкаванымі рукамі жанчына ўкруціла дзіця ў пялёнку і пачала забаўляць. Даніленка. [Жанчына:] — Ды абед, пэўна, астыў, хоць я яго ўкруціла і паставіла ў стог. Гурскі. // Абматаць чым‑н. Замест замка .. [Антон] укруціў дротам клямку і рушыў з двара. Чорны.

3. Убавіць, прыкруціць што‑н. Дзядзька Пракоп укруціў кнот лямпы, і ў зале як бы змерклася. Сабаленка.

4. Уматаць у што‑н. Укруціць канец вяроўкі ў кола.

5. Разм. Махлюючы, прысвоіць сабе што‑н. чужое, не аддаць чаго‑н. узятага, пазычанага. У закусачнай сапраўды кралі .. Касіры .. рабілі падробкі ў ведамасцях, калі здавалі грошы, каб укруціць і сабе. «Вожык».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)