НА́СТЫІ (ад грэч. nastos ушчыльнены),

рухі (выгіны) органаў раслін у адказ на змены фактараў навакольнага асяроддзя (святло, т-ра і інш.). Напр., хуткае складанне лісця ў мімозы пры дакрананні да яго, раскрыццё кветак у залежнасці ад надвор’я, рух лісця насякомаедных раслін і інш. Пераважна абумоўлены зменай у спецыялізаваных клетках канцэнтрацый асматычна актыўных рэчываў (малату, іонаў калію, хлору), што прыводзіць да змены тургару. Адбываюцца таксама ў выніку нераўнамернага росту расцяжэннем. Напр., пры больш хуткім росце верхняга боку ліст або пялёстак выгінаецца ўніз. У залежнасці ад прыроды раздражняльніка адрозніваюць тэрма-, фота-, гідра-, хема-, сейсма-; нікці- (рэакцыя на змену дня і ночы), траўма-, электранастыі. Забяспечваюць ахову органаў (зачыненне кветак, вусцейкаў, апусканне лісця), захопліванне прадметаў (рух вусікаў, залозістых валаскоў). З’яўляюцца больш дасканалай формай руху, чым трапізмы.

т. 11, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

клінч

(англ. clinch = заціск)

узаемнае захопліванне баксёраў у працэсе бою, што з’яўляецца парушэннем правіл.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ЗУ́БЫ,

косцепадобныя органы большасці пазваночных жывёл і чалавека ў ротавай поласці на альвеалярных адростках верхняй і ніжняй сківіцы (у некат. рыб у глотцы). Асн. функцыі: захопліванне, трыманне і перажоўванне яды; у некат. жывёл служаць аховай ад ворагаў, у чалавека прымаюць удзел у голасаўтварэнні.

З. ўтвараюцца з эпітэліяльнай і злучальнай тканак. Складаюцца з відазмененай косці (эмалі, дэнціну, цэменту). Маюць каронку (выступае над сківіцай, укрыта эмаллю), корань (размешчаны ў сківіцы, укрыты цэментам), шыйку (злучальная тканка). Унутры З. ёсць поласць, запоўненая зубной мякаццю (пульпай), у якой праходзяць крывяносныя сасуды і нервы; крывёй забяспечваюцца верхне- і ніжнесківічнымі артэрыямі, інервуюцца трайнічным нервам. У залежнасці ад формы каронкі і прызначэння адрозніваюць разцы, іклы, карэнныя З., ад колькасці каранёў — 1-, 2-, 3-карэнныя. Колькасць З. у драпежных жывёл да 44, у некат. сумчатых — да 58, у дэльфінаў — 240. У млекакормячых і чалавека 2 змены З.: малочныя (20, прарэзваюцца з 6 да 30 месяцаў) і сталыя (32, з 6 да 16 гадоў), З. мудрасці — да 30 гадоў. Найб. распаўсюджаныя пашкоджанні З.: зубны камень, карыес зубоў, пульпіт, перыядантыт і інш.

А.​С.​Леанцюк.

т. 7, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

захва́т м.

1. в разн. знач. захо́п, -пу м.; (неоконч. — ещё) захо́пліванне, -ння ср.;

2. техн. захва́т, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

охва́тывание

1. ахо́пліванне, -ння ср., абхо́пліванне, -ння ср.;

2. ахо́пліванне, -ння ср., акружэ́нне, -ння ср., апяра́званне, -ння ср.; абляга́нне, -ння ср.;

3. ахо́пліванне, -ння ср., абклада́нне, -ння ср., абкла́дванне, -ння ср., засціла́нне, -ння ср., аго́ртванне, -ння ср.; абніма́нне, -ння ср., абдыма́нне, -ння ср.; апано́ўванне, -ння ср.; захо́пліванне, -ння ср.;

4. ахо́пліванне, -ння ср., акіда́нне, -ння ср., акі́дванне, -ння ср.;

5. ахо́пліванне, -ння ср.; см. охва́тывать​ 1—4, 6;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увлече́ние ср.

1. (действие) книжн. уцягне́нне, -ння ср.; неоконч. уця́гванне, -ння ср.; захо́пліванне, -ння ср.;

2. (восторг) захапле́нне, -ння ср.; (пыл) запа́л, -лу м.;

рабо́тать с увлече́нием працава́ць з запа́лам (захапле́ннем);

расска́зывать с увлече́нием раска́зваць з захапле́ннем (запа́лам);

3. (сильный, большой интерес к чему-л., привязанность) захапле́нне, -ння ср.;

увлече́ние теа́тром захапле́нне тэа́трам;

ша́хматы — его́ увлече́ние ша́хматы — яго́ захапле́нне;

4. (влюблённость) захапле́нне, -ння ср., закаха́насць, -ці ж.; (любовь) каха́нне, -ння ср.;

увлече́ние перешло́ в серьёзное чу́вство захапле́нне перайшло́ ў сур’ёзнае пачуццё;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)