захава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. захава́нне
Р. захава́ння
Д. захава́нню
В. захава́нне
Т. захава́ннем
М. захава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грабні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Спецыяльнае збудаванне, прызначанае для захавання цела нябожчыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́суд, -у, М -дзе, м., зб.

Гаспадарчае начынне для ежы, пітва, захавання прыпасаў.

Шафа з посудам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кладо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -до́вак, ж.

Памяшканне для захавання прадуктаў харчавання, садавіны, гародніны і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

additive [ˈædɪtɪv] n. даба́ўка (для захавання ежы, для яе колеру)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вадасхо́вішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Штучны вадаём для збору і захавання вады.

|| прым. вадасхо́вішчны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скорапсава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які хутка псуецца пры звычайных умовах захавання, які патрабуе асобых умоў захавання. Скорапсавальныя прадукты. Скорапсавальны груз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

strong room [ˈstrɒŋrʊm] n. кладо́ўка; сейф (для захавання каштоўнасцей у банку)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

халадзі́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для ахаладжэння, замарожвання чаго-н., захавання чаго-н. пры штучна паніжанай тэмпературы.

Халадзільная камера.

Халадзільная тэхніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газасхо́вішча², -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Збудаванне для захавання газу¹ (у 1 і 2 знач.) і рэгулявання яго падачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)