засце́нак

1. Дадатковы ўчастак зямлі да сядзібы калгасніка (Краснап., Маг., Нясв., Пол.).

2. Дадатковая паласа ў полі, аддзеленая дарогай, якую называюць сценка (Лемц. Айк.).

3. Палявая дарожка (Нас., Нясв., Слаўг.). Тое ж засце́нка (Слаўг.).

4. Невялікі пасёлак; хутар, сядзіба, выселак; шляхецкі пасёлак (Дрыса, Мін., Нас., Нясв., Сен. Касп., Слуцк., Сміл. Шат., Жучк.).

5. Участак зямлі з гаспадарчымі пабудовамі, аддзелены ад іншых сцяной або межавой лініяй накшталт дарожкі, якая і цяпер называецца сценкаю (Нас. АУ).

6. Хутар з паркам, гаспадарчым саматужным прадпрыемствам; дробны маёнтак, фальварак (Навагр.).

7. У актах. Зямля, якая засталася пасля вымеру валок (1557 Люб. 1910, 243).

8. Адасобленае паселішча (ЛМ, 77, 254).

9. Двор; паселішча, дзе жыло некалькі сем'яў, якія не былі звязаны сваяцтвам, а між тым усе насілі адно прозвішча тыпу Валоткі, Крывіцкія, Вярыгі, Сеўрукі, Крункі, Кісялі, Гануты. Гэтымі ж прозвішчамі называліся і самі паселішчы. Распаўсюджаны засценкі былі ў Мінскай губ. (Шпіл.).

засценак Гануты Ігум. пав., засценак Язвіны Дзярж., Засценак (частка в. Гіжня) Чав., ур. Засценкі (поле, луг) каля в. Устаннае Слаўг., ур. Засценка (палявая дарожка і поле) каля в. Чарнякоўка Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Засце́нак-Заці́шша

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Засце́нак-Заці́шша
Р. Засце́нка-Заці́шша
Д. Засце́нку-Заці́шшу
В. Засце́нак-Заці́шша
Т. Засце́нкам-Заці́шшам
М. Засце́нку-Заці́шшы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Засце́нак-Рачны́я

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз.
Н. Засце́нак-Рачны́я
Р. Засце́нка-Рачны́х
Д. Засце́нку-Рачны́м
В. Засце́нак-Рачны́я
Т. Засце́нкам-Рачны́мі
М. Засце́нку-Рачны́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Засце́нкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Засце́нкі
Р. Засце́нак
Засце́нкаў
Д. Засце́нкам
В. Засце́нкі
Т. Засце́нкамі
М. Засце́нках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засцянко́вы ист. застенко́вый; см. засце́нак II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засте́нок м.

1. (место пыток) катава́льня, -ні ж., засце́нак, -нка м.;

2. ист. (небольшое селение) засце́нак, -нка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засцянко́вец, -ко́ўца м., ист. застенко́вец; см. засце́нак II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бягля́к, бегляка, м.

Разм. Уцякач. Беглякі прыслухоўваліся да гэтых галасоў [партызан] і на бягу паварочвалі ў засценак. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разо́к ’кавалак зямлі, поля і засценак’ (Бяльк.). Ад рэ́заць, рэз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацюлішкі (засценак, Віленскі пав.) 10/235

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)