адшу́кваць і прыно́сіць забі́тую дзічыну́(пра саба́ку)
fetch a breath — адды́хацца
fetch a groan — застагна́ць
fetch example — браць пры́клад
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
скі́віца, ‑ы, ж.
1. Кожная з дзвюх костак твару, у якіх умацаваны зубы. Васіль апусціў вочы, старанна запрацаваў сківіцамі, перажоўваючы хлеб.Шамякін.Мікульскі сціснуў сківіцы, каб не застагнаць.Місько.// Верхняя або ніжняя частка твару ці морды, дзе знаходзіцца гэтая косць. Асноўнай зброяй шчупакоў з’яўляюцца вострыя і шматлікія зубы-іклы, якімі літаральна ўсеяны іх ніжнія сківіцы.Матрунёнак.Цялушка, чакаючы, каб яе пачухалі пад сківіцаю, трасе галавою і выцягвае морду.Колас.// Пра шчаку наогул. [Павел] ляжыць ніцма пад ядлоўцавым кустом і, абапёршыся валасатымі сківіцамі на рукі, глядзіць у зямлю.Кулакоўскі.
2. Пласцінка з штучнымі зубамі, зубны пратэз. Камандзір, не вітаючыся, хутка падышоў да мяне і, злосна агледзеўшы з галавы да ног, гаркнуў так, што ледзь не вывалілася ўстаўная верхняя сківіца зубоў.Гурскі.//перан. Дэталь механізма, якая служыць для захоплівання або раздрабнення чаго‑н. Каля Дома афіцэраў два магутныя экскаватары выгрызалі сваімі стальнымі сківіцамі гару.Паслядовіч.Мы спыняемся перад машынай з магутнымі сківіцамі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.што і без дап. Цярпліва пераносіць боль, непрыемнасць і пад. да пэўнага часу. Але Васіль не сеў. Ён трываў. Гэта было ўжо не ў навіну — цярпець, адольваць стому.Мележ.Мікульскі трываў з усяе сілы, каб не застагнаць, не паказаць свае слабасці перад гэтым дзяўчом.Місько.Нага замлела, але я трываў і глядзеў, як рыўкамі падымаліся, а потым паціху апускаліся грудзі чырвонаармейца.Федасеенка.// Перажываць, вытрымліваць (што‑н. пакутлівае, цяжкае). Дома былі спрэчкі, папрокі, падазрэнні, якія трэба было трываць ці ўціхамірваць.Мележ.Але самым слабым месцам у Брамцова было тое, што ён не мог трываць крытыкі.Ракітны.// Мірыцца з чым‑н. пакутлівым, цяжкім; цярпліва чакаць перамен на лепшае. Наталя не можа трываць, каб хто мог перабіваць ёй дарогу.Скрыган.Тады Надзя мусіла сама пайсці ў сельсавет, прывесці старшыню, каб паглядзеў, ці можна далей трываць у такой хаце.Гроднеў.Ён... Прыехаў мой мілы... Больш трываць не магу — І што ёсць маёй сілы Я [Аксана] насустрач бягу.Бачыла.//(звычайназадмоўем «не»). Разм. Вельмі не любіць, не пераносіць каго‑, што‑н. [Партызан:] — Трываць не магу людзей, якія ўсё жыццё сумняваюцца. Я такіх бы з атрада выгнаў.Шамякін.Сама .. [жонка] трываць не магла шалёных горных дарог і звычайна ад гэтых экзатычных падарожжаў адмаўлялася.Васілевіч.
2. Працягвацца пэўны час. Маразы трывалі нядоўга. □ Завязалася рукапашная.. — не на жыццё, а на смерць. Трывала яна вельмі нядоўга.Брыль.[Веньямін] даўно прызвычаіўся да агульнажыцця і можа не зважаць на шум, які трывае ў інтэрнаце ледзь не круглыя суткі.Навуменка.Гутарка .. [Петруся з Данілам] трывала некалькі хвілін.Пестрак.
3. Захоўваць прыдатнасць, выконваць сваё прызначэнне; трымацца. Страха трывала ўжо дзесяты год. □ Людзі ўзносяць масты над вялікай вадой, каб трывалі яны пад цяжкою хадой.Дубоўка.
•••
Час не трываегл. час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)