род птушак сям. драздовых атр. вераб’інападобных. 2 віды: С. звычайны, або ўсходні (L. Iuscinia), пашыраны на У Еўропы і ў Зах. Азіі, і С. паўднёвы, або заходні (L. megarhynchos), пашыраны ў Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы і Паўд.-Зах. Азіі. Пералётныя. Жывуць на ўзлесках, у парках, садах. Гнёзды пераважна на зямлі. Песня багатая разнастайнымі гукамі (да 40 каленаў). Здольныя да пераймання і імітацыі галасоў жывёл. Спяваюць амаль усю ноч, першыя 2 тыдні — і днём. Часам у род С. уключаюць да 10 відаў, у т. л.варакушку, заранак, С.-свістуна, С. тугайнага, сіняга С., чырванашыек. На Беларусі — С. звычайны.
Даўж. С. звычайнага да 19 см, маса да 30 г. Апярэнне рыжавата-аліўкава-шэрае. Кормяцца С. насякомымі, павукамі, чарвямі, зрэдку ягадамі і насеннем. Адкладваюць 4—6 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зара́нка1, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Ранішняя або вячэрняя зорка. Вечар быў цёплы. Вогнішчы гарэлі за ракою, а ў рацэ адбівалася вячэрняя заранка, куды больш яркая і барвяная, чым на небе.Караткевіч.Хутчэй, заранка ранняя, Спускайся на зямлю.А. Александровіч.// Увогуле зорка (у 1 знач.). Далёка наперадзе над дарогай успыхвалі густыя, чырвоныя заранкі.Пташнікаў.У змрочным вячэрнім небе замігцелі крывавыя заранкі.Лынькоў.
зара́нка2, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Тое, што і малінаўка 1. Івалгі аспрэчвалі першынство па мастацкаму свісту ў чырванагрудых заранак, жаваранкі не ўступалі па спевах чарнапёрым драздам.Вірня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заря́ж.
1.(окраска горизонта) зара́, -ры́ж.;
2.(раннее утро) зо́лак, -лку м., до́світак, -тку м., світа́нне, -ння ср.;
на заре на зо́лку, на до́світку, на світа́нні;
встать с зарёй устаць на зо́лку (на до́світку, на світа́нні);
3.перен.зара́нак, -нку м., світа́нне, -ння ср.; до́світак, -тку м.;
заря́ но́вой жи́знизара́нак но́вага жыцця́;
на заре́ю́ности на зара́нку юна́цтва;
4.(сигнал) зара́, -ры́ж.;
бить зарю́ (зо́рю) біць зару́;
◊
ни свет, ни заря́ чуць свет, яшчэ́ і на дзень не займа́лася.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)