праграмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -ва́ны; незак., што (спец.).

Складаць і запісваць спецыяльным кодам праграму для ЭВМ.

|| зак. запраграмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -ва́ны.

|| наз. праграмава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задакументо́ўваць

‘запісваць што-небудзь у афіцыйнай паперы’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. задакументо́ўваю задакументо́ўваем
2-я ас. задакументо́ўваеш задакументо́ўваеце
3-я ас. задакументо́ўвае задакументо́ўваюць
Прошлы час
м. задакументо́ўваў задакументо́ўвалі
ж. задакументо́ўвала
н. задакументо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. задакументо́ўвай задакументо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час задакументо́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

запі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да запісацца.

2. Зал. да запісваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ТАХЕО́МЕТР [ад грэч. tachys (tacheos) хуткі + ...метр],

геадэзічная прылада для вымярэння на мясцовасці гарыз. і верт. вуглоў, адлегласцей і перавышэнняў пры тахеаметрычнай здымцы. Бывае электронны, намаграмны, дыферэнцыяльны і ўнутрыбазавы. Электронны Т. уключае святлодальнамер і вылічальны блок, што дазваляе атрымліваць неабходныя велічыні і запісваць іх на носьбіты інфармацыі для складання тапаграфічнага плана, лічбавай мадэлі мясцовасці.

П.​П.​Явід.

Тахеометр.

т. 15, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

натава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Запісваць, браць на заметку. Натаваць выступленне прамоўцы ў блакнот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхо́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., што.

Запісваць у прыход ​2. Прыходаваць грошы. Прыходаваць купленыя кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фонаграфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак. і незак., што.

Спец. Запісаць (запісваць) на фанаграму. Фонаграфаваць песню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

video​2 [ˈvɪdiəʊ] v. запі́сваць на ві́дэа

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

tape-record [ˈteɪprɪˌkɔ:d] v. запі́сваць на сту́жку, плёнку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

níederschreiben* vt запі́сваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)