zakrzepnąć
зак.
1. засціць;
2. запячыся
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
перапячы́ся, -пяку́ся, -пячэ́шся, -пячэ́цца; -пячо́мся, -печаце́ся, -пяку́цца; -пёкся, -пякла́ся, -ло́ся; -пячы́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Папячыся больш, чым трэба, моцна запячыся.
Хлеб перапёкся.
2. перан. Прабыць вельмі доўга на сонцы (разм.).
|| незак. перапяка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зарумя́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Зрабіцца румяным. Твар .. [Юзі] зарумяніўся ад работы, дыхаў здароўем. Бажко. // Запячыся, пакрыцца румянай скарынкай. Бульбіны зверху ўжо зарумяніліся і пачынаюць падгараць. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазапяка́цца, ‑аецца; зак.
1. Запячыся, пакрыцца скарынкай — пра ўсё, многае. Пазапякаўся хлеб у печы.
2. Засохнуць — пра кроў, раны. Свежыя раны пазапякаліся крывёю. Гурскі.
3. Перасохнуць, патрэскацца ад смагі — пра ўсё, многае. Вусны пазапякаліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапячы́ся, ‑пякуся, ‑пячэшся, ‑пячэцца; ‑пячомся, ‑печацеся, ‑пякуцца; пр. перапёкся, ‑пяклася, ‑лося; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Папячыся больш, чым трэба, вельмі доўга, запячыся вельмі моцна. Перапёкся хлеб.
2. Разм. Ператрэцца на сонцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спячы́ся, спяку́ся, спячэ́шся, спячэ́цца; спячо́мся, спечаце́ся, спяку́цца; спёкся, спякла́ся, -ло́ся; спячы́ся; зак.
1. гл. пячыся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра кроў: запячыся, засохнуць.
На твары спякліся згусткі крыві.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца ў адно цвёрдае цэлае ў выніку спякання (спец.).
Руда спяклася.
4. перан. Пацярпець няўдачу ў чым-н. (разм.).
|| незак. спяка́цца, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
запе́чься в разн. знач. запячы́ся, мног. пазапяка́цца; (о губах — ещё) пасмя́гнуць, пасма́гнуць, засмя́гнуць, засма́гнуць, сасмя́гнуць, сасма́гнуць;
хлеб запёкся хлеб запёкся;
кровь запекла́сь кроў запякла́ся.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Смя́га ‘сухасць на губах’, ‘смага’ (Нас., Касп.), ‘млявасць, млосць’ (Ласт.), смя́гнуць ‘запякацца, засыхаць ад гарачыні’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Касп.), ‘смажыцца ў зачыненым посудзе’ (Касп.), ‘вянуць’ (Гарэц.), ‘пячыся на сонцы, адчуваць прагу да вады, быць мляўкім’ (Варл.), смя́глы ‘засохлы ад гарачыні’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), смя́гці, смя́хці ‘сохнуць (па кім-небудзь)’ (віл., Сл. ПЗБ). Рус. дыял. смя́гнуть, пересмя́гнуть ‘перасохнуть (аб губах), патрэскацца’: смя́га во рту, стараж.-рус. прѣсмѧгнути ‘высахнуць, запячыся’, чэш. osmahlý ‘загарэлы’, славац. zusmehlý, славен. prismegniti ‘пасохнуць (пра расліны)’. У рускай таксама формы з ‑к‑: пересмя́клый, пересмякло во рту. Зыходнае *smęgnoti — вынік назалізацыі каранёвага галоснага, прадстаўленага ў *smog‑, гл. смаголь (Куркіна, Диал. структура, 73). Паводле Махэка (гл. Фасмер, 3, 695), гэта экспрэсіўная палаталізацыя зыходнага смага (гл.) або яго кантамінацыя з *mekъkъ (гл. мяккі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спячы́ся, спякуся, спячэшся, спячэцца; спячомся, спечацеся, спякуцца; пр. спёкся, спяклася, ‑лося, зак.
1. Стаць выпечаным, быць прыдатным, гатовым для яды. Бульба спяклася. □ — Я думаю, што пірагі .. не спякуцца да таго часу, а хутчэй — і ў печ не пападуць. — Камісар пазнаў іранічны басок Шашуры. Мележ.
2. Быць прыгатаваным смажаннем; сасмажыцца. Яечня спяклася.
3. Стаць абпаленым сонцам; абгарэць.
4. Загусцець, засохнуць (пра кроў); запячыся. Па патыліцы яшчэ цяклі павольна рагі густой і ліпкай крыві. Згусткі яе спякліся ў скарэлых валасах. Крапіва.
5. Спец. Злучыцца ў адно цвёрдае цэлае ў выніку спякання. Руда спяклася.
6. перан. Разм. Пацярпець няўдачу ў чым‑н.; пагарэць, быць пакараным. А нядаўна ж было... крамзанеш на каго без прынукі — Ды ў канверт! І гатова! І спёкся! Тут быў — і няма! Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)