упрыгожанне для рук (у некаторых народаў і ног) пераважка кольцападобнай формы. З глыбокай старажытнасці бранзалет выкарыстоўвалі як амулет, упрыгожанне, узнагароду; баявыя бранзалеты засцерагалі рукі ад халоднай зброі. Выраблялі з розных металаў, косці, бурштыну, каменю. На Беларусі вядомы касцяныя і рагавыя бранзалеты эпохі неаліту, бронзавыя і медныя бронзавага веку, сярэбраныя, бронзавыя, медныя і жалезныя багата арнаментаваныя жал. веку мясц. вытв-сці. З развіццём гарадоў бранзалеты выраблялі з каштоўных металаў, аздаблялі эмалямі, чарненнем, філігранню, зярненнем, каштоўнымі камянямі, інкрустацыяй; з 11 ст. з’яўляюцца рознакаляровыя шкляныя бранзалеты. Сучасныя бранзалеты вырабляюць з металаў, дрэва, скуры, саломкі, пластмасы, часта паводле стараж. узораў.
Бранзалеты: залаты (1) з Мінскага замчышча, сярэбраны (2) з Гродна (абодва 12 ст.), сучасныя з саломкі (3).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кісце́нь, ‑цяня, м.
Даўнейшыя зброя ў выглядзе кароткай палкі, на адным канцы якой падвешваўся металічны шар для нанясення ўдараў, а на другім была пятля для надзявання на руку. Ударыць кісцянём. □ Запясце Корчака абвіваў рэмень кісцяня. Кісцень пагойдваўся. Калючы сталёвы шар, падобны на шышку дурнап’яну.Караткевіч.
[Цюрк. кістāн.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ristm -es, -e
1) пад’ём (нагі)
2) запя́сце (рукі)
3) загры́вак (у каня)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Hándgelenkn -(e)s, -e запя́сце, запя́стак;
◊
etw. aus dem ~ máchen [schütteln] рабі́ць што-н. надзвыча́йна лёгка [без падрыхто́ўкі]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)