увере́ние упэ́ўненне, -ння ср., запэ́ўненне, -ння ср.; неоконч. упэ́ўніванне, -ння ср., запэ́ўніванне, -ння ср.;

прими́те увере́ние в моём соверше́нном уваже́нии офиц. прымі́це запэ́ўненне ў маёй по́ўнай пава́зе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Betuerung f -, -en запэўненне, упэўненне; кля́тва, прыся́га

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Vergewsserung, Vergewssrung f -, -en запэўненне, (за)све́дчанне, перакана́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гара́нтыя, ‑і, ж.

Запэўненне ў чым‑н., забеспячэнне чаго‑н.; парука. Гарантыя правоў. Тавар з гарантыяй. // Залог, умова, якая забяспечвае поспех чаго‑н. Паспяховы запуск магутнай савецкай многаступеньчатай ракеты з’яўляецца гарантыяй таго, што савецкая навука даб’ецца новага прагрэсу на шляху асваення касмічнай прасторы. «Звязда».

[Фр. garantie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кля́тва, ‑ы, ж.

1. Урачыстае абяцанне, запэўненне. Клятва вернасці. □ Прад народам і радзімай Клятвай вернай, нерушымай Паклянуся я. Колас. Я кожны раз даваў сабе клятву: усе сілы аддаць за справу майго бацькі — старога шахцёра, падпольшчыка... Каваль.

2. Уст. Тое, што і кляцьба (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

profession [prəˈfeʃn] n.

1. прафе́сія, спецыя́льнасць;

He is a doctor by profession. Ён па прафесіі ўрач.

2. the profession асо́бы яко́й-н. прафе́сіі;

the legal/medical/teaching profession юры́сты/урачы́/наста́ўнікі

3. зая́ва, запэ́ўненне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гара́нтыя

(фр. garantie)

1) парука, запэўненне ў чым-н. (напр. тэлевізар з гарантыяй);

2) умова, якая забяспечвае поспех чаго-н. (напр. загартоўка арганізма — г. здароўя).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

zapewnienie

н.

1. kogo o czym запэўненне; запэўніванне;

2. komu czego гарантыя;

dać zapewnienie — гарантаваць, даць гарантыю

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

гара́нтыя

(фр. garantie)

1) зарука, запэўненне ў чым-н.;

2) дакумент, які дае права бясплатна рамантаваць набытую рэч на працягу пэўнага тэрміну;

3) умова, якая забяспечвае поспех чаго-н. (напр. загартоўка арганізма — г. здароўя).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

правалі́цца, -алю́ся, -а́лішся, -а́ліцца; зак.

1. Упасці ў якую-н. адтуліну.

П. ў яму.

Гатоў скрозь зямлю п. (хочацца знікнуць, схавацца ад сораму, страху і пад.). Як скрозь зямлю праваліўся (знік невядома куды). П. мне скрозь зямлю (клятвеннае запэўненне ў праўдзівасці сваіх слоў; разм.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абрушыцца ад цяжару.

Столь правалілася.

3. перан. Пацярпець няўдачу (у якой-н. справе або пра якую-н. справу; разм.).

Спробы праваліліся.

П. на экзамене.

4. перан. Прапасці, знікнуць (разм.).

Куды ты праваліўся на два тыдні?

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і уваліцца¹ (у 2 знач.).

Вочы праваліліся.

|| незак. права́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. права́л, -у, м. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)